Як людзі да Лукашэнкі з крыўдамі хадзілі. У 41-ы раз


У дзень, калі Аляксандр Лукашэнка звяртаўся з прамоваю да беларускага народу і парламенту, група грамадзянаў, у сваю чаргу, хацела звярнуцца да кіраўніка дзяржавы. Што з гэтага выйшла – спраўдзілі рэпартэры праграмы «Маю права».

Праблемы з жыллём, з правасуддзем, з выкананнем заканадаўства, несправядлівасць чыноўнікаў – у ініцыятыўнай групе кожны мае свой боль. Людзі перакананыя, што прайшлі ўсе магчымыя шляхі вырашэння сваіх праблемаў і толькі чыноўнік з найбольшаю ўладаю ў краіне ў стане ім дапамагчы. Але ці захоча пачуць?

Ля сценаў парламенту, дзе выступаў Лукашэнка, людзі стаялі не адну гадзіну. Ажно пакуль да іх не прыйшлі людзі ў цывільным. Яны паабяцалі, што правядуць людзей бакавымі дзвярыма ў будынак парламенту. «Мы паверылі, мы даверлівыя і законапаслухмяныя. Прыйшлі, а там нас чакаў плот, нас там проста кінулі», – кажа Васіль Хацькоў, які хацеў трапіць да Лукашэнкі.

З дапамогаю «Белсату» грамадзяне запісалі зварот да кіраўніка краіны. Але ці народны абраннік пачуе свой народ? Паводле ініцыятыўнай групы, гэта ўжо 41-ы калектыўны зварот.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары