Як Лукашэнка быў у кроку ад турмы. 20 гадоў без Пагоні – працяг.


«Мечыслаў Грыб правёў паседжанне прэзідыума і было заяўлена, што Вярхоўны савет мае два варыянты: або ён пачынае працэдуру імпічменту, або ён самараспускаецца. У гэты момант мы ладзілі прэс-канферэнцыю, падчас якой Пазняк заявіў, што фактычна адбыўся пераварот, Лукашэнка мусіць быць адхілены ад абавязкаў прэзідэнта. Грыб заняў тады, аддам належнае, даволі рашучую пазіцыю. Але – да моманту сустрэчы з Лукашэнкам. Пасля сустрэчы з Лукашэнкам ён, як кажуць, «здуўся», – згадвае госць праграмы «Два на Два», дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання Сяргей Навумчык падзеі 1995 году.

Тады на загад Аляксандра Лукашэнкі спецназ разагнаў дэпутатаў-галадоўнікаў, зладзіў незаконны рэферэндум, паводле вынікаў якога ў Беларусі скасавалі беларускую мову як адзіную дзяржаўную, герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг перасталі быць афіцыйнымі, а Аляксандр Лукашэнка атрымаў паўнамоцтвы распусціць парламент.

Чытайце таксама: 20 гадоў без Пагоні, мовы і незалежнага парламенту. Як гэта пачыналася.

Пра што тагачасны старшыня Вярхоўнага савету Мечыслаў Грыб размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам адразу пасля разгону дэпутатаў, вядома, бадай што, толькі ім абодвум. Аднак адразу пасля гэтай сустрэчы галава парламенту даў інтэрвю.

«Ён сказаў, што не займа ні той, ні другі бок, што для яго галоўнае – каб не пралілося крыві. Я думаю, Лукашэнка яго проста напалохаў, сказаў, маўляў, я збіў гэтых 19 дэпутатаў, я пайду далей – да разгону парламенту. Мяне здзіўляе, што Грыб – генерал-лейтэнант так сябе зазхоўваў. Ён мусіў сказаць: Аляксандр Рыгоравіч, тады мы збіраем Вярхоўны савет, абвяшчаем імпічмент і вы садзіцеся ў «амерыкану», распачынаецца следства. Вось нармальны адказ генерала, кіраўніка парламенту», – падкрэсліў Навумчык. «Мы змагаліся да канца», – дадае Юрась Беленькі, які ў 1995 годзе таксама быў дэпутатам Вярхоўнага Савету.
Глядзіце больш – у праграме «Два на Два».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары