Як Лукашэнка і ягоныя тры сыны маліліся за Беларусь


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”9988,9992,9996,9980,9984,10000,10004,10008″][vc_column_text]Каля сценаў менскай царквы-помніка ў гонар Усіх Святых адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам Аляксандра Лукашэнкі «Малітва за Беларусь».

У крыпце святыні пахавалі сем капсул з зямлёй, набранай з месцаў пахавання беларускіх жаўнераў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Зямлю прывезлі з Аўстрыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Акцыя па пахаванні капсул была пачаткам працы па зборы зямлі з месцаў пахавання беларускіх воінаў з усяго свету.

Акрамя Аляксандра Лукашэнкі ў цырымоніі «Малітва за Беларусь» прынялі ўдзел яго сыны – Віктар, Дзмітрый і Коля, настаяцель царквы протаіерэй Фёдар Поўны, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, кіраўнікі рэлігійных арганізацыяў іудзеяў ды мусульманаў, падае БелаПАН.

Сярод чыноўнікаў і лідараў афіцыйных грамадскіх арганізацыяў, якіх заўважылі на пляцоўцы каля святыні падчас цырымоніі, былі міністр культуры Барыс Святлоў, першы сакратар БРСМ Андрэй Белякоў, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.

У цырымоніі ўдзельнічала рота ганаровай варты.

Уздоўж вуліцы Каліноўскага выстраіўся жывы калідор. Тысячы школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў стаялі ўздоўж праезнай часткі вуліцы ў некалькі шэрагаў са сцягамі БРСМ, РГА «Белая Русь», сімволікай навучальных устаноў, прадпрыемстваў. Жывы калідор расцягнуўся на некалькі сотняў метраў. Прадстаўнікі Менгарвыканкаму размяркоўвалі людзей уздоўж вуліцы так, каб не заставалася свабодных прастор.

Непасрэдна на пляцоўцы каля царквы таксама было шмат людзей, але туды прапускалі толькі па запрашэннях. Усіх прыбылых на цырымонію правяралі на мабільных КПП з дапамогай металашукальнікаў. «Рамкі» былі ўсталяваныя і на выхадах з бліжэйшых двароў.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька напярэдадні цырымоніі адзначыла парталу Naviny.by: «Тое, што адбудзецца малітва за Беларусь з удзелам усіх канфесіяў, толькі можна вітаць. Тое, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка, нічога дрэннага ў гэтым, быццам бы, няма, але не хочацца, каб шчырая малітва вернікаў за Беларусь ператварылася ў шоу чалавека, якога неўзабаве ў чарговы раз незаконна выберуць прэзідэнтам. Усё робіцца дзеля папулярызацыі. Для таго каб вернікі пайшлі і прагаласавалі за яго».

Пры гэтым, паводле дзяячкі, супярэчлівым выглядае той факт, што Аляксандр Лукашэнка, будучы «праваслаўным атэістам», з аднаго боку моліцца за Беларусь і хоча, каб у нашай краіне быў мір і спакой, а з другога – рыхтуецца падпісаць дакумент аб размяшчэнні ў Беларусі расейскай ваеннай базы.

МЯ, паводле БелаПАН, naviny.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў