Як «Літвінам» дождж дапамог


Прайграючы 0: 9, менскія «Літвіны» здолелі перамагчы чэмпіёна Расеі.

Сёння «Літвіны», чэмпіёны Усходняй лігі амерыканскага футболу 2015 году, прымалі «Грыфона» з Санкт-Пецярбурга, леташняга чэмпіёна Расеі.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Гульня стала для «Літвінаў» жахам: расейцы не пакідалі беларусам ніякіх шанцаў завалодаць мячом – у сярэдзіне матчу менчукі прайгравалі 0: 9. Падавалася, што супраць «Літвінаў» гуляла нават сонца. У другой палове сустрэчы сквар змяніўся дажджом і шквалістым ветрам. Менавіта пасля гэтага гульня «Літвінаў» змянілася. Менчукі святкавалі перамогу – 11: 9.[/vc_column_text][vc_single_image image=”208075″ img_size=”large”][vc_column_text]Каманда «Літвіны» была ўтвораная ў 2010 годзе. Стваральнік клубу – Ігар Жукоўскі, арганізатар і першы кіраўнік Федэрацыі амерыканскага футбола Беларусі (БФАФ).

МР, belsat.eu

Стужка навінаў