Як тэрарысты і расейскія вайскоўцы планавалі абстрэл Марыупалю (Асцярожна, лаянка)


Контрвыведка Службы бяспекі Украіны перахапіла размову кіраўнікоў тэрарыстаў ДНР, якія планавалі абстрэл Марыупалю.

У размове баявік з ДНР на мянушку Тэрарыст дае з Данецку каманду выкарыстаць рэактыўныя сістэмы залпавага агню супраць мірных жыхароў Марыупалю.

Пры гэтым яго паплечнік на мянушку Попел выказаў гатоўнасць выканаць загад на абстрэл густанаселенага жылога масіву гораду, а затым дакладвае аб выніках.

«Гэта з’яўляецца доказам цынічных і свядомых злачынстваў супраць чалавечнасці, спланаваных і выкананых на тэрыторыі Данецкай вобласці тэрарыстамі», – падкрэслілі ў СБУ.

Акрамя таго ў сеціве апублікавалі аўдыёперахоп працы расейскай артылерыі 24 студзеня.

У выніку абстрэлу «Градамі» Марыупалю сёння ў горадзе загінула каля 30 чалавек, а каля 100 было паранена. У ДНР заявілі раней, што першыя аддзелы сепаратыстаў ужо ўвайшлі ў горад. Кіраўніцтва ўкраінскага войска зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў