Як кпяць з «лагеру баевікоў» Лукашэнкі ў сацыяльных сетках


Заява кіраўніка Беларусі пра «дзясяткі баевікоў са зброяй», якія трэнаваліся ў лагерах пад Бабруйскам, Асіповічамі, ва Украіне, Польшчы ды Літве, выклікала рэакцыю ў інтэрнаўтаў.

21 сакавіка пасля заявы Лукашэнкі пра «лагеры баевікоў» былі затрыманыя тры асобы – Алесь Яўдаха, Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў. У КДБ пакуль не раскрываюць падрабязнасці начных арыштаў. У некаторых СМІ з’явілася інфармацыя, што затрыманняў магло быць больш. Цяпер гэтыя звесткі правяраюцца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў