Як кітайцы каля Горадні будуюць смеццесартавальны завод (фотарэпартаж)


Пад Горадняй з’явілася Паднябесная ў мініяцюры – там пасяліліся каля сотні кітайскіх рабочых, якія будуюць смеццесартавальны завод.

Сюды яны прывезлі сваіх кухараў, бытавую тэхніку і нават соус для супу, а для сваіх служачых замежная кампанія пабудавала два інтэрнаты і сталовую, распавёў выданню «Вячэрняя Горадня» каардынатар праекту Шу Чэн.

Кітайскія будаўнікі не пакідаюць межы гарадка, бо ў іншым выпадку імі будзе цяжка кіраваць, дадае ён

Аўтар артыкулу таксама заўважае, што кітайцы вельмі сціплыя ў быту: у большасці памяшканняў у іх стаяць па два двух’ярусных ложкі, рэчы вісяць на шнурках, працягнутых уздоўж пакоя, з мэблі – стол і паліца з люстэркам, а з забавак – толькі ноўтбук.

Атрымліваюць замежныя працаўнікі ў сярэднім тысячу долараў. І паводле Шу Чэна, працуюць нашмат хутчэй. Агулам будаўніцтва заводу абыдзецца ў 28,7 мільёнаў долараў.

Чытайце таксама: За сем месяцаў сярэдні заробак беларусаў знізіўся на $ 163

belsat.eu

Стужка навінаў