Як кантрабандныя цыгарэты з Беларусі пераплываюць Нярыс (ВІДЭА)


Літоўская сістэма памежнага назірання высачыла нелегальны груз з Беларусі. На двух плытах, абсталяваных сістэмаю GPS, было 2700 пачак тытунёвых вырабаў маркі Corona Super Slims з беларускімі акцызнымі маркамі.

Здарэнне адбылося ў ноч на 21 лістапада. Платы рухаліся ў бок Літвы. На беразе памежная служба перахапіла тавар, які быў спакаваны ў воданепранікальны матэрыял. Паводле памежнікаў, кантрабандысты выкарыстоўваюць прылады GPS, каб адсочваць перамяшчэнне грузаў.

Беларуска-літоўская мяжа ў гэтай частцы Швянчонскага раёну праходзіць па сярэдзіне ракі Нярыс.

Беларускія кантрабандысты вельмі вынаходлівыя. Для транспарціроўкі нелегальнага тавару яны выкарыстоўваюць цягнікі, бярвенні, а часамі нават тарты. Айчынныя цыгарэты трапляюць не толькі ў Літву і Польшчу, але і ў іншыя краіны ЕЗ. У тым, у газетныя шапікі Лондану.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў