Як і навошта Лукашэнка спрабаваў уплываць на літоўскі МЗС?


Літоўскі дэпутат Лаўрынас Касчунас на «Тэрыторыі праўды» распавёў пра тое, як Аляксандр Лукашэнка спрабаваў паўплываць на палітыкаў Літвы праз бізнесоўцаў, што працуюць у Беларусі.

«Ці можа Лукашэнка націснуць на нашых бізнесменаў, якія працуюць у Беларусі, каб нашы бізнесоўцы паехалі ў Літву і націснулі на нас, на прыняцце якіх-небудзь рашэнняў? Прывяду прыклад: пасля выбараў 2010 года, калі людзі выйшлі на Плошчу і ён там усіх пабіў, тады прайшла дыскусія па санкцыях у Еўразвязе. Па неафіцыйнай інфармацыі, ён сабраў некаторых бізнесоўцаў Літвы і папрасіў іх націснуць на літоўскі МЗС, каб ён блакаваў санкцыі. Але як бачыце – не толькі не заблакаваў, але і заўсёды былі тыя, хто казаў, што за такія дзеянні ты павінен мець санкцыі. Рызыка, вядома, ёсць, але мы кантралюем», – распавёў Касчунас.

Глядзіце больш у прэм’ерным выданні міжнародных дэбатаў з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

Глядзі таксама
Каментары