Як гукалі вясну ў Гарадку. Прыгожы ФОТАРЭПАРТАЖ


У Гарадку (Маладзечанскі раён) 24 лютага зладзілі свята «Гуканне вясны». Арганізатары – Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёну разам з этнаграфічным клубам KOLA – прапанавалі наведвальнікам шматлікія гульні і майстар-класы. Кульмінацыяй стаў народны абрад гукання вясны. Як гэта было – у фотарэпартажы belsat.eu

Удзельніцы абраду гукання вясны ў Гарадку з каляровымі “птушкамі-продкамі”, якія згодна з традыцыяй прылятаюць на вяснавыя каляндарныя святы да сваіх нашчадкаў, каб прынесці ім вясну.
Дзяўчыны гукаюць вясну традыцыйнымі спевамі на шляху да старажытнага замчышча Гарадок.
Удзельніцы абраду гукання вясны з этнасуполкі “Кола” нясуць новае, ачышчальнае вяснавое сонца да старажытнага вала Гарадоцкага замчышча.
Абрадавая працэсія ўздымаецца на старажытнае замчышча Гарадок, каб каб дагукацца цёплага сонца і вясны.
Абрадавая працэсія ўздымаецца яшчэ вышэй.
Удзельніцы абрада гукання вясны вешаюць на дрэвы каляровых птушак, якія згодна с традыцыяй кожны год прыносяць з выраю вясну ў Беларусь.
Удзельніца абраду гукання вясны дапамагае іншай ўберагчыся ад моцных марозаў, якія прыйшлі на Беларусь напрыканцы лютага
Марознай сонечнай раніцай вецер змятае яскравы снег з дахаў адной з хатаў у старажытным мястэчку Гарадок, што на Маладзечаншчыне

 

 

 

 

 

Жанчыны сімвалічна падкідаюць як мага вышэй да нябеснага свету печыва ў выглядзе птушак каб ушанаваць душы продкаў, якія па традыцыі прыляталі ў пачатку вясны з выраю і дапамагалі прынесці новае вяснавое жыцце і цяпло на сваіх крылах
Паваляцца на снезе ці скаціцца з гары па чыстым снезе на свята лічылася ў нашых продкаў карысным, ачышчальным для здароўя і душы

Удельніцы абраду гукання вясны “запускаюць” новае вясенняе “жыццёвае кола” з валу старажытнага замчышча Гарадок на Маладзечаншчыне
Па традцыцыі напрыканцы зямы душы продкаў у выглядзе птушак прыляталі да сваіх нашчадкаў з “выраю”, прыносячы на сваіх крылах вясну. Таму на свята гукання вясны, ці саракі беларусы пяклі печыва ў выглядзе птушак, а пазней рабілі папяровых птушачак і пакідалі іх на дрэвах каб ушанаваць продкаў і папрасіць іх аб дапамозе
Удзельніцы абрада гукання вясны вешаюць на дрэвы каляровых птушак
Удзельніцы абрада гукання вясны “нясуць” “новае” вяснавое сонца на гару старажытнага замчышча

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў