Як гэта – прымаць саміт НАТО


Нельга арандаваць ровар і прайсці пехатою мост Панятоўскага. У першы тыдзень ліпеня Варшава перастала належыць гараджанам, а стала – НАТО.

Для варшавякаў саміт пачаўся тыдзень таму, калі Нацыянальны стадыён абнеслі бетонным плотам і паставілі за ім некалькі бронетранспарцёраў і беспілотнік «RQ-4 Global Hawk». На цэнтральным адрэзку Ерусалімскага праспекту дзень за днём знікалі сметніцы, закрываліся паркоўкі і пункты арэнды гарадскіх ровараў. Абʼявы ў грамадскім транспарце папярэджвалі пра змены маршрутаў і закрыццё станцыі метро каля стадыёну.[/vc_column_text][vc_single_image image=”225985″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Тое, што цэнтру – амба, стала зразумела ў пятніцу, калі паліцыянтаў тут стала больш за мінакоў. Кінолагі з сабакамі праходзілі ўвесь мост Панятоўскага ў пошуках выбухоўкі, а потым праходзілі зноўку і зноўку. Праз цяжкасці з транспартам польскія прафсаюзы дамагліся ад працадаўцаў дазволу не выходзіць у пятніцу на працу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”226031″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Выходныя варшаўскай моладзі звычайна пачынаюцца ў чацвер увечары ў якім-небудзь бары, але на гэтым тыдні многія засталіся ўдома. Атмасфера ў польскай сталіцы стала нагадваць вайсковае становішча.[/vc_column_text][vc_single_image image=”225989″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Начныя аўтобусы абміналі цэнтр, і пераехаць уначы Віслу мне ўдалося махнуўшы рукой пустому аўтобусу, у кабіне якога апроч кіроўцы быў жаўнер. Я паказаў ім сваю акрэдытацыю, і яны забралі мяне. Аўтобус павольна ехаў уздоўж дзясяткаў машынаў з уключанымі мігалкамі па мосце, на якім працавалі сапёры, а на мяне доўга глядзелі агенты Бюро аховы ўраду, якія і ўночы – у сонечных акулярах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”225977″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Я адчуваў сябе найважнейшай персонай краіны (без гальштуку): праз заслону з тысячаў сілавікоў мяне вёз асабісты транспарт, а я быў адзінай асобай у радыусе трох кіламетраў ад стадыёну ў звычайных красоўках, джынсах і кофце з каптуром.[/vc_column_text][vc_single_image image=”225993″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]А 9-ай раніцы на Нацыянальным стадыёне распачаўся 25-ы саміт НАТО. Пра ягоны першы дзень вы ўжо ведаеце з тых або іншых навінаў.

Дзяніс Дзюба, Варшава[/vc_column_text][vc_column_text]На саміце «Белсат» паразмаўляў амаль з дзесяткам замежных палітыкаў: еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкавічусам, дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны Мустафам Джэмілевым ды іншымі. Найцікавейшае з гэтых гутарак увойдзе ў адмысловае выданне «Прасвету», якое можна будзе паглядзець у суботу а 21-ай.

Стужка навінаў