Як чашніцкі чыноўнік скарыстаўся беларускай пасіўнасцю


Гісторыя кіраўніка Чашніцкага райвыканкаму – з хэпі-эндам: чыноўнік сістэматычна збіраў даніну з мясцовых прадпрыемстваў, быў пад следствам, а сёння – падымае адну з сельскіх гаспадарак Меншчыны пад аховаю ўстойлівай айчыннай вертыкалі. «Белсат» шукае бенефецыяраў адсутнасці грамадскага кантролю ўладаў.

Нацыянальны карупцыйны скандал разгарэўся ў мястэчку з насельніцтвам менш за 10 тыс. чалавек. Паводле Аляксея Клімовіча са Следчага камітэту, былы старшыня Чашніцкага райвыканкаму Уладзімір Булай займаўся вымагальніцтвам:

«Ён прымушаў прадпрыемствы і арганізацыі перадаваць яму і чальцам ягонай сямʼі матэрыяльныя каштоўнасці ды бясплатна прапаноўваць паслугі».

З такою фармулёўкаю ў верасні 2015-га яго і арыштавалі.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/0ggLGSqu3f0″][vc_column_text]Пры ўсёй гучнасці затрымання, да суда справа гэтак і не дайшла. А ўжо сёлета ў студзені стала вядома пра новы карʼерны паварот чыноўніка-карупцыянера: Булая прызначылі дырэктарам сельскай гаспадаркі Кляновічы ў Крупскім раёне.

Жыхары Чашнікаў, былой булаеўскай «вотчыны», у размове з «Белсатам» пытаюцца, ці павінныя казаць пра свайго былога кіраўніка цэнзурна? Людзі лічаць, што прычына ў тым, што законы у Беларусі не працуюць:

«Яны не працуюць у нас паўсюль, таму гэта штатная нармальная сітуацыя».

Новае паварот у карʼеры Уладзіміра Булая не стаў выключнай сітуацыяй. Толькі за адзін месяц новага году адбылося некалькі заўчасных выхадаў карупцыянераў з турмаў наўпрост у кіроўныя фатэлі.

Так, хабарнік з Баранавіцкага гарвыканкаму – цяпер на чале камбінату хатняе працы. Экс-дырэктару «Магілёўдрэву», які не адседзеў і траціны з 8-мі гадоў прысуду, цяпер даверылі кіраваць вытворчасцю «Строммашыны».

Між тым гісторыя кіраўніка Чашніцкай вертыкалі паказальная: чыноўнікі не проста аднаразова бяруць хабары, але і ствараюць доўгатэрміновыя карупцыйныя схемы. Зрэшты, паводле адмыслоўцаў, гэта цалкам упісваецца ў прынцыпы функцыянавання нашай дзяржавы, якая, на думку Мікіты Бяляева з «Ліберальнага клубу» вызначаецца «забюракратызаванасцю, складанасцю адміністратыўных працэдураў, адсутнасцю нейкай легальнай пляцоўкі ўзаемадзеяння паміж бізнесам і дзяржавай, пэўнай закрытасцю сістэмы размеркавання дзяржаўных выдаткаў і размеркавання сродкаў».

Пытанне – ці хочуць беларусы раскрыцця функцыянавання гэтых схемаў? Ці ў нашай краіне рэальна стварыць эфектыўную грамадскую супольнасць для кантролю за дзеяннямі чыноўнікаў? Эксперты кажуць, што перадумоваў для гэтага на сёння недастаткова:

«З аднаго боку гэта супярэчыць інтарэсам аўтарытарнай дзяржавы, непазбежным атрыбутам якой зʼўляецца закрытасць ад грамадства, з іншага – грамадства занадта пасіўнае», – кажа Леанід Фрыдкін, рэдактар «Эканамічнай газеты».

У спелым і свядомым грамадстве грамадскі кантроль – ключавы сродак барацьбы з карупцыяй. Але пакуль што браць справу ў свае рукі беларусы не гатовыя. Жыхарка Чашнікаў трапна падсумавала нацыянальны падыход да гэтага пытання: «Ёсць жа хтосьці разумнейшы. Хтосьці гэта вырашае».[/vc_column_text][vc_column_text]Таццяна Рэут, «Белсат»; фота: fotobel.by

Стужка навінаў