Як чалавек за шэсцьдзясят гадоў засмеціў космас


З 1957 года чалавецтва пакінула на арбіце некалькі соцень тысяч дэталяў тэхнікі.

Выкладчык аднаго з лонданскіх каледжаў Сцюарт Грэй у адмысловым роліку прадэманстраваў, як павялічвалася колькасць касмічнага смецця вакол Зямлі з моманту адпраўкі на арбіту першага спадарожніка.

Цяпер на арбіце знаходзіцца некалькі сотняў тысяч фрагментаў нашай дзейнасці: элементы старых спадарожнікаў, выкарыстаныя прыступкі ракет, рэшткі ракетных рухавікоў ды шмат іншага.

Смецце ўяўляе сурʼёзную небяспеку для касманаўтаў і спадарожнікаў на арбіце.

Паводле NASA, штодзень на нашу планету падае хаця б адзін кавалак касмічнага бруду.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў