Як будуюць самую глыбокую станцыю менскага метро (Фота)


У сталіцы будуюць станцыю трэцяй лініі «Юбілейная плошча», якая стане самай глыбокай у менскім метро.

У працах задзейнічаныя 100 асобаў, ужо вывезена каля 60 тыс. кубаметраў грунту ды ўсталявана 150 тон металічных канструкцыяў.

«Гэтая станцыя рэкордна глыбокая ў сталічнай падземцы. У найніжэйшай кропцы яе глыбіня 30 метраў, што прыкладна адпавядае вышыні 6-павярховага будынку», – распавёў пра асаблівасці будучай станцыі галоўны інжынер Будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 «Менскметрабуд» Дзмітрый Шайтэр.

Мяркуецца, што будоўля станцыйнага комплексу завершыцца ў другім паўгоддзі 2019 году.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў