Як бортнікі-экстрэмалы збіраюць мёд на лясных дрэвах


Тэхналогіі бортніцтва з дахрысціянскіх часоў усцяж выкарыстоўваюць на паўднёва-ўсходнім Палессі.

Пра бортніцтва, якім займаліся нашыя продкі, пісаў яшчэ ў 5 стагоддзі да н. э. славуты гісторык Герадот. Спачатку піянеры-пчаляры забіралі мёд з дуплаў дрэў і выпальвалі іх разам з пчоламі. Аднак з часам, каб захаваць рой і сабраць мёд у наступным годзе, першыя беларускія пчаляры пачалі рабіць у дрэвах і драўляных калодках паражніны з адтулінамі – борці, ў якія засяляліся дзікія пчолы.

Старажытных вулляў у лясах усходняга беларускага Палесся ў X-XII стагоддзях было вельмі шмат, а бортнікаў паважалі і шанавалі. Не меншай павагай карысталіся і пчолы, якіх з-за іх працавітасці і сямейнасці параўноўвалі з чалавекам, яго сям’ёй, родам. У часы ВКЛ, каб у пчалярскім бізнесе не было крадзяжу, у кожнага аб’яднання бортнікаў меўся свой статут, друк і харугва, а крадзеж мёду з чужой борці караўся смяротным пакараннем.

Аказваецца, што бортніцтва ў Беларусі захавалася і няблага развіваецца ў некалькіх палескіх вёсках на памежных з Украінай тэрыторыях басейна ракі Убарць.

Прыехаўшы ў апошнія кастрычніцкія дні восеньскага медазбору ў вёску Дзяржынск (да 1931 г. Радзілавічы) Лельчыцкага раёну, нас усцешыла, што бортніцтвам тут займаюцца не толькі мясцовыя старажылы, сярод якіх Бабовіч Рыгор Васільевіч, але і маладзейшыя мужчыны, напрыклад, яго зяць Аляксандр Дарашэвіч. Усе мужчыны ў родзе Рыгора Васільевіча патомныя бортнікі. Сам Рыгор ужо не лазіць па мёд на дрэвы. Цяпер гэта робіць яго зяць Аляксандр.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”27820″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27816″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27808″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27800″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27796″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]У падарожжа па мёд разам з намі паехаў і сын Аляксандра Жора, які з дзяцінства дапамагае бацьку ў мядовым бізнесе: збірае скінутыя з дрэва соты без мёду, з якіх пазней зробяць натуральныя васковыя свечкі, а таксама дапамагае распальваць дымар трэскамі і пацярухай, каб абкурваць пчол і часам пад’ядае свежы мядок.

У Аляксандра задачы падчас збору мёду больш складаныя і часам небяспечныя: ён паказаў нам як высякаць, а затым залазіць пры дапамозе востравы (сукаваты ствол) на дрэва, замацоўваць на гэтым дрэве жэнь і лежачы (2 вяроўкі з ласінай шкуры з драўляным круком і сядзеннем для бортніка), замацоўваць гэты механізм на ствале і спускацца, як альпініст з калодай мёду.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”27784″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27768″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27756″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”27744″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Мёд здаўна з’яўляўся каштоўнай і нават сакральнай ежай і выкарыстоўваўся ў шматлікіх абрадах славянаў. У суседняй вёсцы Глушкавічы захаваўся старажытны звычай класці перад зборам мёду пад дрэвам хлеб на ручнік, каб задобрыць багоў.

Лясны мёд асабліва каштоўны для здароўя не толькі таму, што пчолы збіраюць яго галоўным чынам з лясных і палявых кветак, а таму што бортнікі ў адрозненне ад некаторых звычайных пчаляроў, не пакідаюць побач з вуллямі цукровы сіроп замест кветак і ня дадаюць яго ў мёд дзеля камерцыйнай выгады.

belsat.eu

Стужка навінаў