Як беларусы ў Вільні прадавалі бульбіну за € 1,5. Пакупнікі чакалі ў чарзе


[/vc_column_text][vc_column_text]У Вільні прайшлі традыцыйныя Казюкі – свята ў гонар святога Казіміра, княжыча Вялікага Княства Літоўскага і польскага каралевіча. Што беларускага было на свяце?

Традыцыйны кірмаш народных майстроў Казюкі ладзіцца ў Вільні з XVII стагоддзя ў дзень памяці святога Казіміра 4 сакавіка і ў найбліжэйшыя да яго выходныя дні.

Святы Казімір жыў у XV стагоддзі. Малады польскі каралевіч і княжыч Вялікага Княства Літоўскага вылучаўся вялікаю пабожнасцю, сціпласцю і лагоднасцю. Шляхта ВКЛ вельмі хацела, каб ён стаў асобным і не залежным ад польскага караля валадаром дзяржавы. Ва ўзросце 26 гадоў Казімір, аднак, памёр у «каралеўскім месце» Горадні на руках свайго бацькі.

Смерць маладога спадкаемца трону выклікала вялікае ўзрушэнне ў Польшчы і ВКЛ. Шляхта княства прапанавала далучыць яго да ліку святых, бо ВКЛ не мела дагэтуль «нябеснага заступніка», звязанага з мясцовымі землямі.

Святога Казіміра надзвычай шанавалі рыцары ВКЛ і Польшчы. Паводле легенды, калі ў 1518 годзе маскоўскія войскі ўзялі Полацк у аблогу, каралевіч зʼявіўся на воблаку і паказаў літоўскім ваярам брод праз Дзвіну. Рыцары дзякуючы гэтаму паспелі на дапамогу палачанам і прагналі маскоўцаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”129445″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларускі намёт на Казюках[/vc_column_text][vc_single_image image=”129212″ img_size=”large”][vc_column_text]Намеснік старшыні ТБК у Літве  Зміцер Карачун[/vc_column_text][vc_single_image image=”129208″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёлета Казюкі ў Вільні трывалі тры дні, а на кірмаш зʼехаліся шматлікія народныя майстры, якія прадавалі вырабы з дрэва, гліны, саломкі, бісеру, шкла ды металу. Сімвал Казюкаў – гэта «пальма-вербачка» з рознакаляровых сухіх траваў, якую асвячаюць у Вербную нядзелю. Апрача яе, традыцыйныя тавары ў гэты дзень – віленскія пернікі, абаранкі ды доўгія самаробныя цукеркі ў бліскучых абгортках.

На цэнтральных вуліцах Вільні на Казюкі цяжка праціснуцца ад наведнікаў. Чуюцца шмат якія мовы: літоўская, польская, англійская, расейская, іспанская і гэтак далей. Часам у натоўпе можна пачуць і беларускія выразы: «што ты купіла?», «дзе ты падзеўся?», «не дуры галавы». Гэта з падвіленскіх вёсак завіталі на кірмаш мясцовыя жыхары, якія пры гандляванні, аднак, пераходзяць на польскую ці расейскую мовы.

У гандлёвых радах над намётамі можна пабачыць украінскія, грузінскія, латышскія сцягі. Быў сёлета на фэсце і бел-чырвона-белы сцяг, які ў суседстве з літоўскім азначыў пляцоўку беларусаў Літвы. Кіраўнік асацыяцыі «Крывія» ды намеснік старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Зміцер Карачун распавёў Belsat.eu, што ўпершыню ўзяў удзел у кірмашы: «Гэта пакуль спроба для нас. Мы хочам прыгледзецца, каб на наступны год грунтоўна падрыхтавацца да свята».[/vc_column_text][vc_single_image image=”129376″ img_size=”large”][vc_column_text]Гервяцкія літоўцы на Казюках[/vc_column_text][vc_single_image image=”129372″ img_size=”large”][vc_column_text]Вырабы гервяцкіх літоўцаў[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле спадара Карачуна, наведнікі надзвычай добра рэагуюць на беларускі нацыянальны сцяг. «Спачатку мы крыху асцерагаліся, бо ў часы росту сепаратысцкіх настрояў не ведалі, як успрымуць наш сцяг у Вільні. Але побач мы вывесілі таксама літоўскі сцяг. Да таго ж цяпер бел-чырвона-белы сцяг не зʼяўляецца афіцыйным у Беларусі, таму ён не можа сімвалізаваць ніякага сепаратызму», – адзначыў дзеяч.

У намёце беларускіх арганізацыяў прадаваліся льняныя сурвэткі, ручнікі, каваныя рэчы, вокладкі на пашпарт з Пагоняю, кубкі ды магніты з патрыятычнаю сімволікаю.

Беларускамоўнае насельніцтва Віленшчыны амаль не ўключаецца ў беларускі рух, заўважыў спадар Карачун.

Жыхарка віленскага кварталу Гураляй спадарыня Рыма адзначыла ў размове з Belsat.eu, што жыхары Віленшчыны хоць і гавораць дома «па-простаму», але лічаць сябе пераважна палякамі: «Напрыклад, у мяне ёсць суседзі з Тургеляў. Яны часта ўжываюць слова «гэны». Я нават ведаю іхную прымаўку: гэны гэнага піхнуў, гэны паваліўся».

На пляцы каля катэдральнага касцёлу размясціліся два доўгія рады майстроў з Беларусі. Арганізатары пазначылі іхныя пляцоўкі стужкаю з беларускім арнаментам. Беларусы прапаноўвалі каваныя пярсцёнкі, лялькі, саламяныя ўпрыгожанні, самаробныя завушніцы ды бранзалеты, карціны, кераміку. Эксклюзіўныя магніты дэманстраваліся на адмыслова прывезеных дзверцах ад лядоўні «Менск». Прычым у некаторых намётах прадаваліся рэчы як з Пагоняю, гэтак і з выявамі Аляксандра Лукашэнкі. «А ці ёсць магніты з Колем Лукашэнкам?», – пыталіся некаторыя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”129324″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларусы прадавалі бульбіну за паўтара еўра[/vc_column_text][vc_single_image image=”129340″ img_size=”large”][vc_column_text]Намёты з беларускімі вырабамі ўпрыгожаныя беларускім арнаментам[/vc_column_text][vc_single_image image=”129344″ img_size=”large”][vc_column_text]Дзверцы лядоўні «Мінск» з магнітамі[/vc_column_text][vc_single_image image=”129320″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларусы прадавалі магніты на Казюках як з Пагоняй, гэтак і з Аляксандрам Лукашэнкам[/vc_column_text][vc_column_text]Беларусы мелі подпісы на сваіх пляцоўках як на расейскай, гэтак і на беларускай мовах. «Віцебскаму трамваю жаданняў» некаторыя наведнікі дзякавалі за шыльды па-беларуску.

Гандляры з Віцебску прадавалі парэзаную ў доўгую стужку і абсмажаную ў алеі бульбу. Адна бульбіна каштавала € 1,5, але пакупнікоў не бракавала – каб паспытаць прысмаку віцяблянаў, утварылася доўгая чарга. «Беларусы – малайцы, адну бульбіну за паўтара еўра прадаюць. Вось што значыць да справы з мазгамі падыйсці», – жартаўліва, але з сімпатыяй каментавалі пакупнікі.

Свой намёт мелі на Казюках прадстаўнікі абʼяднання літоўцаў з Гервятаў, вёскі ў Беларусі, дзе жыхары размаўляць па-літоўску. «Шмат хто выехаў некалі з Гервятаў у Літву, – патлумачыла спадарыня Ёна, чый муж паходзіць з-пад Гервятаў. – Цяпер тыя людзі гуртуюцца разам. Мы – іхныя нашчадкі, падтрымліваем памяць пра тое месца, адкуль яны паходзяць».

У намёце гервяцкіх літоўцаў шмат вырабаў з саломы. «Мы ведаем, што ў Беларусі шмат што робяць з саломы. Там гэтыя вырабы – амаль нацыянальны брэнд. У Гервятах таксама былі майстры, якія рабілі скарбонкі, падстаўкі, званочкі, павукі з саломы. Мой муж вучыўся ад свайго бацькі ўсё гэта рабіць», – распавяла спадарыня Ёна.

Яна адзначыла таксама, што гервяцкія літоўцы жылі ў суседстве з беларусамі і шмат што запазычалі ад іх. «У мове нават шмат запазычанняў, – згадала спадарыня Ёна. – У Гервятах, да прыкладу, кажуць: «цікавы». Часам да гэтага слова дадаюць тыповы для літоўскай мовы канчатак : цікавыс чалавек».

Каля віленскай ратушы размясцілася габрэйскае мястэчка, якое аздаблялі постаці з карцінаў Марка Шагала. Непадалёк стаялі беларускія намёты з надпісамі «Darida» ды «Лидское». Праўда, замест мінеральнай вады ды піва гандляры з Беларусі прадавалі ў іх льняныя абрусы з арнаментам, шкарпэткі, мэблю з лазы, упрыгожанні са шкла і камянёў.

На ніводнай з беларускіх пляцовак не было расейскіх матрошак ці цацак з какошнікамі ды царкоўнымі цыбулінамі, што часам здаралася на іншых кірмашах у замежжы. Відаць, арганізатары таксама звярталі ўвагу, каго прымаюць з Беларусі.

Казюкі ж пакінулі ўражанне фэсту, дзе кожны ўдзельнік – гэта не прыгнаная загадам асоба, а саўдзельнік ды суарганізатар свята.

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў