Як беларусы рэагуюць на «гомасексуалістаў»: сацыяльны эксперымент на вуліцах Менску


Аўтары роліку пастанавілі спраўдзіць міфічную талерантнасць беларусаў на сабе, паўтарыўшы акцыю пранкераў з Масквы і Кіева. Як жыхары беларускае сталіцы рэагуюць на «геяў», можна паглядзець у відэа ніжэй.

Маладзёны прайшліся за руку вуліцамі Менску ў Дзень ПДВ.

Як прызнаецца адзін з аўтараў відэароліку Кірыл Калбаснікаў, у часе шпацыру ён з сябрам пачуваліся досыць небяспечна.

«Калі мы першы раз праходзілі побач з кампаніяй пдвшнікаў, я стараўся паскорыць хаду, абы толькі яны не заўважылі і не прычапіліся. Мы перажылі даволі шырокі дыяпазон эмоцыяў – ад страху, трызнення і хвалявання да пачуцця адрэналіну ды радасці, калі ўсё наблізілася да канца. Мы пабаяліся ісці ў самае вялікае скопішча пвдшнікаў (побач з Палацам спорту). На нашых вачах яны прычапіліся да музыкаў, што прымусіла нас рушыць у іншым кірунку, бо адчувалася, што з намі, у адрозненні ад іх, размаўляць не будуць увогуле. За паўтары гадзіны шпацыру колькі пвдшнікаў заўважылі нас (бачна на відэа), спыніліся і правялі позіркам».

Каб атрымаць у твар, не трэба быць праўдзівым геем. Што праўда, большасціі не было справы, прызнаюцца аўтары акцыі. Амаль ніхто не рэагаваў адкрыта, аднак была заўважная незадаволенасць людзей: і не з боку пдвшнікаў у цяльняшках, а звычайных мінакоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў