Як беларусы пілі раней?

video

Хто першы меў права пачынаць есці за сталом у даўнія часы? Колькі страваў было на ўрачыстым стале беларусаў? Ці пілі раней так, як цяпер? Што такое доля і як яе дзялілі? Пра ўсё гэта даследніцу Таццяну Валодзіну з Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі распытваюць вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

«Алкаголь меў мноства магічных функцыяў. На памінальным застоллі спажыванне алкаголю кіравалася на ўсталяванне кантакту з памерлымі: нават кропля напою здымала пэўныя межы і забяспечвала гэты кантакт. Нават цяпер на Дзяды памерламу ставяць чарачку.

Што наконт нормаў і колькасці спажывання алкаголю… Падчас экспедыцыяў я чую, што яшчэ да вайны пілі з адной чаркі: спачатку налівалі галаве сямʼі, за ім выпіваў старэйшы сын, і так чарка вандравала праз стол – і добра, калі да канца стала, дзе сядзелі наймаладзейшыя, яна даходзіла. Таму казаць пра 5, 7, 15 або 20 чарак не даводзілася. Гэта магла быць нават адна».

Перад праглядам свежага выдання «Мовы нанова» прапануем вывучыць песню «Адэлька» з «Народнага альбому»:

У суботу-нядзельку
Апрануся прыстойна:
Апрану камізэльку
І кашулю з бавоўны,

Навяжу сіні гальштук
І пайду да Адэлькі,
Каб ў яе таварыстве
Зазірнуць у бутэльку.

А ў бутэльцы на дне
Чорт рагаты жыве
І паказвае мне
Адмысловыя дулі.

Згінь, нячысцік рагаты,
Не пагань маё свята.
Шчэ крыху пагасцюю
У Адэльчынай хаце,

Выпю чарку, другую,
Зʼем капусты з сардэлькай,
Заспяваю, а потым
Пацалую Адэльку.
Трай-ля-ля-ля-ля,
Пацалую Адэльку!
Трай-ля-ля-ля-ля,
У суботу-нядзельку!

Ах, Адэлька, Адэля –
Не Хрысціна, не Гэля,
Не Эльжбета – а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маім
Назаўсёды!

Глядзі таксама
Каментары