Як беларускія спартсмены жывуць у Алімпійскай вёсцы ў Рыа


Прэс-цэнтр Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі апублікаваў фота з домам, у якім жыве беларуская зборная.

Беларуская каманда жыве ў адным доме са зборнымі Украіны, Арменіі, Малдовы, Уругвая і Барбадоса.

Усе спартсмены і трэнеры пражываюць у 4-пакаёвых апартаментах, а ў пакой засяляюць адну альбо дзве асобы.

Цяпер у Рыа ўжо прыехалі каманды па акадэмічным веславанні, боксе, стральбе з лука, спартыўнай гімнастыцы, фехтаванні, баскетболе ды веласпорце.

Усе спартсмены праводзяць трэніроўкі і рыхтуюцца да пачатку алімпіяды.

Алімпійская вёска ў Рыа складаецца з 31 будынку. У іх размесцяць 10500 спартсменаў і 7000 афіцыйных асоб.

На тэрыторыі вёскі размешчаны пральні, тэнісныя корты, футбольныя палі, сем басейнаў, клініка, трэнажорная зала, зона адпачынку, гульнявыя пляцоўкі. Кошт пабудовы алімпійскай вёскі ацэньваецца ў 1,5 млрд долараў.



Алімпіяда стартуе 5 жніўня.

ДР belsat.eu паводле noc.by

Стужка навінаў