Як беларускія разведчыкі паехалі Данбас «бараніць»…


Баевік «ДНР» з Менску не саромеецца выкладаць у сацыяльных сетках сваю з сябрам «фотагісторыю».

Чарговы баевік непрызнанай «ДНР» ідэнтыфікаваны праз сацыялныя сеткі. Ім апынуўся мужчына, падпісаны як Уладзімір Пялевін. У якасці месца жыхарства пазначаны Менск, тэлефон выкладзены таксама беларускі.

У профілі таксама фота з Менску, у тым ліку з перыяду апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Гэта значыць, што прынамсі ўвосень мужчына знаходзіўся ў Беларусі. Тым часам фотаздымкі, дзе ён пазіруе са зброяй, зʼявіліся ва «УКантакце» яшчэ раней.

Служыў мянчук у 503 ОРБ у 2002-2004 гадах, то бок у асобным выведчым батальёне. 503-і ОРБ 50-й танкавай брыгады некалі стаяў у Берасці, цяпер расфармаваны. Паводле шаўронаў, у «ДНР» яны таксама служаць у выведцы.

У профілі Уладзіміра поўна здымкаў з тэрыторыі т.зв. «ДНР», ёсць цэлы альбом пад назвай «Данбас» ды некалькі відэа. Імаверна, што мужчына паехаў ваяваць разам з сябрам, мажліва колішнім саслужыўцам: на большасці фота яны разам.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў