Як беларуская пісьменніца ў інвалідным вазку падарожнічае па свеце


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGblhuRDYwTWpSbGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Калі мы кажам «чалавек з абмежаванымі магчымасцямі», ствараецца ўражанне, што недзе ёсць людзі з неабмежаванымі магчымасцямі. Пісьменніца Ксенія Шталянкова перасоўваецца ў інвалідным вазку, што не замінае ёй быць магістранткай ЕГУ, вандраваць па ўсім свеце і весці актыўны лад жыцця.

Разам з вядоўцамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам Ксенія разважае на тэму інваліднасці, і чаму часам пандусы ў нас робяцца «каб адчапіліся».

Калі Ксенія прыляцела ў Мексіку, то там яе чакаў вельмі цёплы прыём. «Усім лётнішчам праводзілі, махалі рукамі, доўга пыталіся, адкуль мы. Мой пашпарт усім паказвалі, маўляў, вось адкуль да нас прыязджаюць. Такая амаль сямейная была абстаноўка», – распавяла літаратка.

Больш – у выданні праграмы «Мова нанова», якая выходзіць на «Белсаце» ў суботы а 20:35.

Адмысловы слоўнічак на тэму «Інваліднасць» можна знайсці ў закладцы «Праграмы» на нашым сайце.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў