Як беларуска з сям’ёй жыве на лініі фронту. Эксклюзіўны рэпартаж з Данбасу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeE5nYXdEaUlmWmMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Пра вайну некалі толькі ў кніжках у школе чыталі. Часам бацькі расказвалі, бо яны ваявалі. А сам ніхто не думаў, што будзе ў такім пекле», – распавяла карэспандэнту праграмы «ПраСвет» беларуска Марыя Шахаўцова з вёскі на Данбасе.

Нягледзячы на працяглыя баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны, жыццё там працягваецца. У вёсцы Вадзяное, якая знаходзіцца ў 4 кіламетрах на поўнач ад знішчанага баямі данецкага лётнішча, жывуць некалькі дзясяткаў жыхароў, сярод іх дзеці, самаму малому – 5 месяцаў. Жыве там і сямʼя беларускі Марыі Шахаўцовай.

У спадарыні Марыі бацькі паходзілі з Гомельшычны, а мама нават гаварыла на беларускай гаворцы.

«Будзеш чакаць, калі вайна закончыцца, то і жыццё закончыцца. А чалавеку ўласціва жыць. Бог дае чалавеку адно жыццё, другога ўжо не будзе. Кожная хвіліна, якую мы пражылі, ужо не вернецца», – заўважыла данецкая беларуска.

Ейная дачка Людміла гадуе 5-месячнага сына ды спадзяецца, што хутка скончацца абстрэлы.

Больш – у эксклюзіўным рэпартажы праграмы «ПраСвет» з Данбасу. Праграма «ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40.

У апошнім выданні «ПраСвету»: чаму насамрэч расейцы пакідаюць Сірыю; як Крэмль дзеліць Еўропу ды хто найбольшыя сябры Пуціна ў Еўразвязе; Брэйвік супраць Нарвегіі; чаго чакаць ад наступнага прэзідэнта ЗША.

Антось Цялежнікаў

Стужка навінаў