Як беларусаў «разводзяць» праз Інтэрнэт. Тры гісторыі інтэрнэт-махлярства


Міліцыя распавядае пра самыя нахабныя, але дзейсныя спосабы выцягнуць грошы. Спраўджана на беларусах.

Звычайна злаўмыснкі карыстаюцца прыдуманымі імёнамі і кантактуюць праз перапіску, тлумачыць кіраўнік упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкаму Віктар Правіла. А да таго ж «працуюць» праз краіны, з якімі Беларусь не мае пагадненняў аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейныхі крымінальных справах, што ўскладняе далейшыя разбіральніцтвы.

Японская касметыка за $ 12,5 тыс.

Каля 6-7 гадоў таму мянчанка праз расейскі сайт замовіла японскі сродак для амаладжэння і агульнага ўзмацнення арганізма. У кастрычніку гэтага года на яе нумар мабільнага тэлефорна пачалі тэлефанаваць невядомыя з расейскіх мабільных нумароў. Прадстаўляліся асобамі федэральнай службы і канфліктным рэгуляваннем аднаго з расейскіх банкаў. Патлумачылі, што прэпарат, які набыла жанчына, можа нанесці шкоду здароўю. А таму супраць фірмы-вытворцы распачатая праверка. Жанчыне паведамілі, што яна аказалася пацярпелай, а, значыць, можа атрымаць кампенсацыю. Для гэтага трэба зрабіць… банкаўскі перавод у Расею на суму 217 млн рублёў (каля $ 12,5 тыс. па стане на 15 кастрычніка) – каб аплаціць судовыя выдаткі і страхавыя выплаты. Жанчына так і зрабіла, пасля чаго «добразычліўцы» зніклі.

Хацеў набыць кватэру ў Менску, але грошы выслаў у Ізраіль

Яшчэ адзін махляр, якога пацярпелыя ведаюць пад імём Максім Лаўроў, ашукаў мужчыну і жанчыну, якія хацелі набыць кватэру ў Менску. Іх прывабіў кошт, значна ніжэйшы за рынкавы. Аднак Лаўроў, нібыта гаспадар кватэры, у інтэрнэт-перапісцы распавёў, што пераехаў у Грэцыю. Выязджаць з яе не хацеў, таму папрасіў выслаць перадаплату ў памеры $ 9,7 тыс. у Грэцыю на рахунак пляменніка. Нават выслаў копію пашпарта сваяка – каб не было сумневаў. Пасля нечакана папрасіў перанакіраваць грошы ў Ізраіль, бо там «меншы падатак». У выніку: ні грошай, ні кватэры, ні Максіма Лаўрова.

Хацела набыць аўтамабіль

28-гадовая мянчанка, якая хацела набыць аўтамабіль праз інтэрнэт, пагадзілася перавесці $ 12,5 тыс. на рахунак у Грэцыі. Як можна здагадацца, пасля гэтага «прадавец» знік.

Міліцыя дае некалькі рэкамендацыяй, якія дапамогуць не трапіць у пасткі махляроў:

 

  • Якімі б прывабнымі не падаваліся прапановы тэлефонаў ці аўтаў за паўцаны, не варта ім верыць. Спачатку трэба даведацца ўсё пра прадаўца і паслугу. І ніколі не пагаджацца на перааплату
  • Не наведваць сайты сумнеўнага характару з падазроным зместам
  • Не паведамляць без патрэбы свае асабістыя дадзеныя

 

НМ, belsat.eu, паводле Guvd.gov.by

Стужка навінаў