Як «Барсэлона» пакарала футбалістак «Менску»


Рэпартаж з матчу 1/8 жаночай Лігі чэмпіёнаў.

Трапіўшы на чвэрцьфіналістак мінулагодняга разыграння жаночай Лігі чэмпіёнаў УЕФА – іспанскую «Барселону» – пераможцы нацыянальнага беларускага чэмпіянату – дзяўчаты з клубу «Менск» не вельмі цешылі сябе надзеямі на выхад у 1/8-ю сёлетняга турніру. На жаль, не ажыццявілі жадання і, хаця б, не прагуляць усухую ва ўчорашнім хатнім матчы гэтага раўнду плэй-оф на сваім полі, саступіўшы 0:3.

«Не хапіла нам, хіба, усё ж такі дакладнасці ў перадачах і нейкай, можа, нават агрэсіі», – пракаментавала гульню капітан жаночай каманды ФК «Менск» Ганна Піліпенка.

А вось як ацаніў гульню галоўны трэнер менскай каманды Юрый Малееў:

«Перш за ўсё, мы спужаліся самі сябе. Нарабілі шмат памылак. За тыя памылкі, якія праходзяць у першынстве Беларусі, адразу караюць. Гэта тычацца і трэцяга голу, і першага».

Толькі жорсткая размова ў перапынку дазволіла камандзе крыху ачуняць і менавіта другою паловаю, калі гаспадыні ўжо саступалі 0:2, настаўнік застаўся больш задаволеным. Хаця па-ранейшаму не хапала агрэсіі наперадзе. Ну а хуткую, заўсёды ў руху і дзейсную працу з мячом, з выдатнымі трапнымі перадачамі, якія дэманстравалі вельмі моцныя індывідуальна госці, па сутнасці, і зрабілі вынік. Двубой у адказ – 12 кастрычніка на «Miniestadi», што блізу знакамітага «Кам Ноў».

Стужка навінаў