Як байцы МУС «Луганскай Народнай Рэспублікі» білі бутэлькі аб галовы. Відэафакт


У сеціва выклалі відэа, на якім паказаны майстар-клас «ад байцоў МУС ЛНР» у Луганску.

Прадстаўнікі МУС ЛНР падрыхтавалі для жыхароў паказальныя выступы ў гонар першай гадавіны ўручэння гэтаму міністэрству баявога сцяга.

У пачатку імпрэзы адбылася цырымонія прыняцця прысягі будучымі працаўнікамі ведамства. Пасля гэтага жыхарам паказалі майстар-клас прадстаўнікі ўсіх асноўных падраздзяленняў МУС ЛНР.

Перад жыхарамі Луганску выступілі спецназаўцы з «Беркуту», якія амаль у поўным складзе засталіся служыць ЛНР, прадстаўнікі аўтаінспекцыі ды кінолагі са сваймі гадаванцамі. Сілавікі білі бутэлькі на галовах, бетонны блок на жываце свайго калегі ды гэтак далей.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў