Як Аляксандр Лукашэнка гуляў у хакей

video

Аднаго з гульцоў сваёй каманды кіраўнік Беларусі на знак прыхільнасці нават стукнуў рукою па шаломе.

У Менску пачаліся IX Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клубу.

На лёдзе «Чыжоўка-Арэны» ў матчы адкрыцця турніру сезона-2015/2016 каманда кіраўніка Беларусі сустракалася з хакеістамі Менскай вобласці і атрымала перамогу з лікам 6: 2. Адну з дзейсных перадач зрабіў лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА выклала ў сеціва відэа, на якім можна пабачыць, як гуляе галава Беларусі. У параўнанні з іншымі гульцамі Лукашэнка быў на лёдзе даволі марудны. Віншуючы гульцоў сваёй каманды з перамогай, кіраўнік Беларусі стукнуў па чарзе кулаком у кулак кожнага з іх. Аднаго з гульцоў – былога беларускага хакеіста, а цяпер трэнера зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Юрыя Файкова – Лукашэнка нават стукнуў па шаломе.

Гледачы, якія сядзелі на трыбунах з афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сцяжкамі, асаблівага энтузіязму ды эмоцыяў з гульні, у якой удзельнічаў лідар краіны, не праяўлялі.

МЯ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары