Як альшанскія пчаляры адбілі ў дзяржавы вуллі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/c_u6PyAmXUw”][vc_column_text]У Столінскім раёне, на пасеках пчаляроў з Альшанаў, працаўнікі лясгасу ўночы, з сякерамі з руках руйнавалі бортніцкія домікі. Пасля прыезду нашай здымачнай групы свавольства ўладаў спынілася.

«Сярод ночы, без усялякага папярэджання, ніхто нам не пазваніў, не сказаў, што тут будзе дэмантаж», – распавядае пчаляр Васіль Сімановіч.

Уначы перад выходнымі дэмантавалі першыя з дзясяткаў домікаў, дзе больш за чатыры дзясяткі пчаляроў трымаюць абсталяванне для вуллёў, што месцяцца тут жа – у лесе, уздоўж Прыпяці.

«Раніцай мы заехалі – домік быў раскіданы, – кажа пчаляр Міхаіл Рабец. – Усё паламана было».

Без гэтых домікаў займацца вуллямі практычна немагчыма: пчальнікі месцяцца за 5 кіламетраў ад Альшанаў, дарогі да іх няма, а дабрацца можна толькі ракою.

«Вот вы дапусцім, калі ў вас вынесці стол, кампʼютар, вы не зможаце працаваць. Гэтак і мы не зможам працаваць без пасечнага доміка», – кажа пчаляр Леанід Кірыловіч.

Для патомнага пчаляра Аляксандра Клачко пчальнік – не толькі памяць пра дзеда, але, як і для большасці, – спосаб пракарміць сям’ю.

«У нас вялікія сем’і, у мяне 6 дзяцей: і студэнты, і школьнікі, і ў дзіцячы садок хадзілі. Добра што хоць пчолы ёсць», – кажа Клачко.

Прэтэнзіі чыноўнікаў да альшанскіх бортнікаў пачаліся два гады таму. Як заўважаюць пчаляры – акурат тады, калі побач пачалі будаваць супольнае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Дамінік». Якому, з словаў альшанцаў, аддалі ў арэнду і вялікі кавалак ракі.

«Нас травяць з усіх бакоў, кожны дзень суды, прыязджаюць. Па 2 млн штрафу давалі, па паўтара мільёны. Спачатку мы плацілі, пасля перасталі плаціць», – распавядае Васіль Сімановіч.

Бортнікі пачалі абіваць парогі кабінетаў чыноўнікаў з пытаннямі чым і каму перашкаджаюць невялікія забудовы ў лесе ля вуллёў, некаторыя з якіх заснаваныя дзядамі цяперашніх пчаляроў у 50-я гады. Аднак прызнаць, што бортнікі нічога не парушылі, улады змаглі толькі пасля сюжэту на «Белсаце».

Пчаляроў прыняў старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс. Ён выказаў перакананне, што пчальнікі мусяць застацца. Домікі ж з абсталяваннем трэба ўзгадніць з прадстаўнікамі лясгасам.

Пчаляры лічаць гэткі фінал перамогаю.

Марына Вашкевіч

Як пчолы змяняюць чалавека – глядзіце ў нашай праграме

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=QPGQbUHXIOU”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў