Як актывісты сустракаюць Лукашэнку ў Кіеве (ФОТАФАКТ)


Беларуская грамада Кіева ды беларускія добраахвотнікі праводзяць пікет на падтрыманне палітвязняў і супраць супрацы з кіраўніком Беларусі.

Акцыя праходзіць пад Адміністрацыяй прэзідэнта. Удзельнікі пікету трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты палітвязняў, а таксама калаж з Пуціным і Лукашэнкам з подпісам «Два сапога пара».

Напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі з Парашэнкам тактычная група «Беларусь» звярнулася да ўраду і грамадскасці Украіны.

20-21 ліпеня ў кіраўніка Беларусі запланаваныя перамовы з Пятром Парашэнкам, якія пройдуць у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары