Як адзначылі Вялікдзень кіраўнікі Беларусі, Расеі ды Украіны (фота)


Як адсвяткавалі Уваскрасенне Хрыстова Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка?

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў на Вялікдзень царкву Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Воршы. Сам лідар Беларусі нарадзіўся ў гэтых мясцінах – у мястэчку Копысь Аршанскага раёну.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Разам з наймалодшым сынам Колем ён запаліў у царкве свечкі ды падараваў святарам ікону «Збаўца Усёдзяржыцель». Лукашэнка запэўніў: «Мы ваяваць не збіраемся, а калі камусьці захочацца, то годна яго сустрэнем». У сваю чаргу Лукашэнка атрымаў у падарунак ікону «Тайная Вячэра».

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін святкаваў Вялікдзень разам з прэм’ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і ягонай жонкай на ўсяночнай літургіі ў царкве Хрыста Збаўцы ў Маскве. На богаслужэнні былі каля 7 тыс. чалавек.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Ад патрыярха Маскоўскага Кірылы Пуцін атрымаў дэкаратыўныя велікодныя яйкі. 

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Злева ад Пуціна, дзе ў мінулыя гады стаяла ягоная былая жонка Людміла, сёлета быў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка маліўся разам з жонкаю Марынай і дзецьмі ў трох святынях Кіева: царкве Кіеўскага патрыярхату, грэка-каталіцкай катэдры і Кіева-Пячэрскай лаўры Маскоўскага патрыярхату. На Вялікдзень Парашэнка заклікаў украінцаў да адзінства.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

«Ва ўсіх нас ёсць сапраўдная надзея на перамогу жыцця над смерцю. Вайна абавязкова скончыцца, таму што мы імкнемся да міру, на нашым баку Справядлівасць і Госпад. Віншую ўсіх з Уваскрасеннем Хрыстовым – Хрыстос уваскрос

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў