Як адзначылі Ноч музеяў у менскім Доме масонаў


У Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры на Ноч музеяў зладзілі шоу «Містэрыя травеньскай ночы».

Музей месціцца ў так званым Доме масонаў – адным з самых загадкавых будынкаў сталіцы, які пабудавалі больш за 200 гадоў таму.

Гасцей музею забаўлялі выступам салістаў Вялікага тэатру оперы і балету і пастаноўкай «Караля Ліра». Ва ўнутраным дворыку – танцы пад гукі джазу. Яшчэ адна забава, якая прыйшлася да густу наведнікам – гульні з мячамі, дзе кожны ахвочы змог хоць крыху, але адчуць сябе сапраўдным ваяром.

У Нацыянальным гістарычным музеі зладзілі паказ дэфіле па матывах карцін Шагала

«Жыдамасоны» і патрыятычны імпэт

Стужка навінаў