Як адзначаць Дзень нараджэння тым, хто нарадзіўся 29 лютага


Тых, каму пашчасціла нарадзіцца ў вісакосны год у гэты дзень – на свеце 4 мільёны.

У інтэрнэце гуляе рэцэпт нейкага нямецкага прафесара Хэйнрыха Хэмэ, які вядомы толькі з таго, што зрабіў падарунак усім, каму пашчасціла нарадзіцца 29 лютага.

Паводле распрацаванага таямнічым навукоўцам графіка, такія людзі могуць адзначаць дзень нараджэння кожны год, а не толькі ў высакосныя гады.

Паводле Хэмэ, вырашальнае значэнне мае гадзіна нараджэння: калі яна прыпадае на час неўзабаве пасля паўночы, то ў звычайныя, невысакосныя гады трэба святкаваць 28 лютага.

Тым, хто з’явіўся на свет незадоўга да наступлення 1 сакавіка, спадар Хэмэ рэкамендуе склікаць гасцей 1 сакавіка. Складаней з «дзённымі дзецьмі». Калі чалавек нарадзіўся паміж шостай раніцы і поўднем – два гады пасля высакоснага года трэба святкаваць 28 лютага, а ў трэці – 1 сакавіка; паміж поўднем і шостай вечара – святкаванне ў чатырохгадовай перспектыве павінна выглядаць так: 29 лютага, 28 лютага, 1 сакавiка i 1 сакавіка.

Не толькі высакосныя дзеці, але і пацыенты з рэдкімі хваробамі могуць рабіць тое ж самае, каб прыгадаць свае болькі. Так, на 29 лютага прыпадае Дзень рэдкіх хваробаў, які запачаткавала Еўрапейская федэрацыя пацыентаў з рэдкімі хваробамі.

ДД

Стужка навінаў