Як аб'есціся бліноў на Масленіцу без шкоды для здароўя? Карысныя парады і рэцэпт


На масленічныя выходныя беларусы будуць есці румяныя, пышныя, бліскучыя ад масла бліны. Масленічныя традыцыі чароўныя, але ці карысныя? Сумесна з вядучым тэрапеўтам медцэнтру «ЛАДЭ» «Белсат» распавядае, як правесці Масленіцу з карысцю для здароўя.

Асцярожна, гэта смачна: «хуткія» вугляводы, смажанае сала ды іншыя канцэрагены

На выходных ўсе мы будзем есці разнамасныя бліны на сняданак. У той жа час, паўсюль крычаць, што беласнежная жытняя мука вышэйшага гатунку, па сутнасці, атрута. Гэта так?

Сапраўды, асноўны інгрэдыент цеста для бліноў – гэта мука: пшанічная, жытняя і г.д. Асноўную харчовую каштоўнасць мукі складаюць вугляводы і, перш за ўсё – крухмал. Пры раскладанні крухмалу утвараецца глюкоза, бялковы складнік мукі, які ўтрымлівае глютэн.

Чаму шкодны глютэн?

Глютэн ( па-іншаму клейкавіна) – рэчыва, якое больш уплывае на алергізацыю арганізму. У самай вялікай колькасці глютэн ёсць ў пшаніцы, жыце ды ячмені. Паводле апошніх даследаванняў, у кожнага чацвёртага чалавека старэйшага за 40 назіраецца непераноснасць глютэну. За гэтым ідуць разнастайныя засмучэнні стрававання.

Чым шкодныя «простыя» вугляводы?

Так званыя «простыя» («хуткія») вугляводы вельмі хутка перапрацоўваюцца ў нашым арганізме, насычаючы кроў цукрам, лішкі якога арганізм перапрацоўвае ў тлушч. У адрозненні ад вугляводаў «складаных», якія пры доўгім раскладанні працягла сілкуюць арганізм энергіяй.

Важна, што пры раскладанні адной малекулы глюкозы атрымліваецца дзве малекулы тлушчу.

Дык можа і чорт бы з ім, з тлушчам?

Вялікая колькасць тлушчу ў сваю чаргу зніжае чуйнасць клетак да інсуліну – працэс распаду глюкозы парушаецца яшчэ больш.

На якім алеі лепш за ўсё смажыць бліны?

Смажыць неабходна на рафінаваным раслінным алеі. Падчас рафінацыі алей губляе разнастайныя ападкі і завісі, якія як раз і гараць падчас смажання, утвараючы канцэрагены. Аднак варта разумець, што любая тэрмічная апрацоўка ўплывае на павышэнне «індэксу глікеміі» стравы: чым гэты паказнік вышэй, тым больш «простых» вугляводаў у ім становіцца. Разам з першапачаткова «простай» беласнежнай мукой гэта дае непрыемны вынік у выглядзе верагодных тлушчавых адкладаў.

Смажыць што-небудзь на свіным тлушчы або сметанковым алею, як любяць беларусы, увогуле забаронена катэгарычна.

Ці справядліва сказаць, што і смажанае сала – страшэнная атрута?

Смажанае сала – высокакаларыйны прадукт, доўга і цяжка пераварваецца. Гэта вялікая праца для нашай падстраўнікавай залозы. Часта ўжываць такія прадукты не варта.

З чым лепш есці такія бліны? Са смятанай, варэннем, ікрою?

Спалучэнне бліноў з пшанічнай мукі з салодкімі начынкамі, вядома, павялічыць колькасць магчымых тлушчавых адкладаў на вашым целе.

Многія любяць паесці і на ноч. Чаму час содняў мае значэнне?

Есці бліны на ноч, ды яшчэ і з усялякімі смачнымі начынкамі напэўна не варта. Задоўга прыйдзецца іх пераварваць. Трэба даваць арганізму час для аднаўлення, імкнуцца не есці пасля 19-20 гадзін, або за 2-3 гадзіны да сну. Уначы арганізм павінен адпачываць, а не працаваць.

Альтэрнатыва блінам

Беларусы ўсё часцей цікавяцца здаровым харчаваннем. Як можна правесці «масленічныя» выходныя не толькі смачна, але і карысна?

Выдатнай альтэрнатывай «атрутнай» муцэ з’яўляюцца аўсяныя шматкі. Выдатныя і карысныя блінцы можна прыгатаваць з наступных інгрэдыентаў:

100 г аўсяных шматкоў

250 мл малака

Два курыных яйкі

Аўсяныя бліны не заўсёды тонкія, затое есці іх можна з якімі заўгодна начынкамі без наступстваў для здароўя, кажа спецыяліст

 

Шматкі неабходна здрабніць, ператварыўшы ў пыл, калі пад рукой няма ўжо гатовай аўсянай мукі. У разбітыя яйкі неабходна дадаць атрыманую муку, і, уліваючы малако, замясіць цеста. На прыгатаванне такіх бліноў сыходзіць 5 хвілінаў.

Падрыхтаваў Яўген Балінскі

Стужка навінаў