«Я згуляю ў 2018-м». Азаранка падбадзёрвае беларускіх тэнісістак – і публікуе фота з сынам


У сёлетнім сезоне Кубку Федэрацыі зборная Беларусі гуляе ў фінале са зборнай ЗША без Вікторыі Азаранкі.

«Я не магу ўзяць удзел у сёлетнім Кубку Федэрацыі Мне баліць сэрца, што я не магу дапамагчы Беларусі ў фінале, але, на жаль, мая сітуацыя з апекай змушае мяне быць у Каліфорніі. Аднак, маё сэрца – з маёй краінай і маёй камандай, і я перадаю ім вітанні адсюль, – піша тэнісістка ў сваім «Тўітары».

Беларуска апублікавала таксама здымак з сынам Леа Аляксандрам.

На словы Азаранкі адрэагавала тэнісістка Арына Сабаленка. «Мы ўсё пабачылі і прачыталі. Дзякуй ёй за гэтыя словы», – цытуе спартоўку «Трыбуна».

У размове з «Прэсболам» капітан жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі Эдуард Даброў прызнаўся, што не выклікаў Азаранку на фінал, бо не мае ўяўлення аб узроўні яе гатоўнасці.

«Тут няма папроку ў яе адрас, яна трапіла ў найскладанейшую жыццёвую сітуацыю, якой нікому не будзеш зычыць. Маладая мама, маленькае дзіця, усе гэтыя суды па пытаннях апякунства… Больш фізічных кандыцыяў мяне турбуе яе маральна-псіхалагічны стан. І ў такім становішчы, лічу, Віку не трэба чапаць і вешаць на яе нейкія абавязкі», – кажа Даброў.

«Гэта цяжка для мяне, але я ўжо рыхтуюся да 2018-га, каб згуляць перад маймі прыхільнікамі», – напісала Азаранка ў «Тўітары».

У першым раўндзе Сусветнай групы Кубка Федэрацыі-2018 10–11 лютага Беларусь згуляе з Нямеччынай.

ДД

Стужка навінаў