«Я з выведкі. Мне патрэбны твой цяжкавік»


Псіхічна хворы жыхар Ліды ўгнаў фуру разам з кіроўцам і спрабаваў завербаваць міліцыянтаў.

46-гадовы мужчына з ІІ групаю інваліднасці ўначы падышоў да стаянкі з цяжкавікамі і пагрукаў у кабіну. Кіроўцы ён заявіў, што працуе ў выведцы, зладзіў вобшук, а потым заявіў, што мусіць скарыстацца з машыны. Кіроўца сеў збоку, а «Шцірліц» – за стырно. Ён перыядычна блытаў, да якой са спецслужбаў належыць – то да КДБ, то да ЦРУ.

Відаць, навыкі кіравання цяжкавіком у мужчыны былі кепскія, бо лідскія міліцыянты звярнулі ўвагу на машыну і змусілі кіроўцу спыніцца.

У раённым аддзяленні затрыманы мужчына падзякаваў міліцыянтам за прафесійнасць і нават паклікаў да сябе ў выведку на працу.

Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу, мужчыну скіравалі на лячэнне ў шпіталь.

МЛ, паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў