«Я ў палітыку не лезу, але тут няма нічога добрага». Два гады Расеі ў Крыме


Анексаваны больш за два гады таму Крым да сёння змагаецца з наступствамі адлучэння ад Украіны. Наш спецыяльны карэспандэнт наведаў паўвостраў напярэдадні Дня Перамогі.

Керч: мяжы няма, кантроль застаўся

«Я ў палітыку не лезу», – ужо праз некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Масквы кажа Эмір, крымскі татарын – заробкавы эмігрант, які едзе на некалькі дзён да сямʼі, якая жыве ў маленькай вёсцы пад Сімферопалем. – «Але ў Крыме нічога добрага».

Эмір скардзіцца галоўным чынам на кошты, якія пасля анексіі Крыму Расеяй выраслі ў два разы. З працай там таксама мае быць «хрэнова».

На світанку аўтобус даязджае да паромнай пераправы з Кубані на Крым, дзе пасажыраў чакае старанны кантроль дакументаў і багажу. Нібы адзіны край, але мяжа зусім не знікла. Нарэшце паездка падыходзіць да завяршэння – пасля 23 гадзінаў шляху з Масквы аўтобус даплывае паромам да Керчы – найдалей высунутага на ўсход крымскага гораду. Дарога адразу робіцца горшай, а мноства дарожных знакаў усцяж напісаныя ўкраінскаю.

Першыя непрыемныя сюрпрызы: нягледзячы абяцанням супрацоўніка маскоўскага офісу «МТС», мабільны інтэрнэт на паўвостраве наагул не працуе. Зрэшты ў тэлефоне ўключаецца роўмінг, які абслугоўваецца таямнічай, не існай нідзе ў Расеі сеткай «Win». На ўсім паўвостраве марна шукаць салонаў расейскіх аператараў. Ні адзін з іх не вырашыўся ўвайсці на рынак абкладзенага рознымі гандлёвымі санкцыямі Крыму. Прадаўцы ў салонах сувязі неафіцыйна прадаюць сім-карты «МТС» з краснадарскіх філіялаў кампаніі. Для спажыўца гэта азначае дадатковыя кошты, бо паміж расейскімі рэгіёнамі, нават калі карыстацца паслугамі таго ж самога аператара, дзейнічае роўмінг – так, як у Еўропе паміж рознымі краінамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”190643″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У Крыме не працуе «Gmail» – праз амерыканскія санкцыі. Тут няма не толькі еўрапейскіх, але нават расейскіх банкаў. Цяжка ўявіць сабе фінансавую дзейнасць без адрэзаных на паўвостраве сістэмаў міжнародных банкаўскіх пераводаў SWIFT ды плацежных сістэмаў «Visa» ды «MasterCard».[/vc_column_text][vc_single_image image=”190517″ img_size=”large”][vc_column_text]Нягледзячы на клопаты пераходнага перыяду, дух патрыятызму не пакідае крымскіх расейцаў. У Керчы як раз трывае рэпетыцыя школьнай інсцэнізацыі баёў, якія адбываліся тут падчас Вялікай айчыннай вайны. У савецкія часы на пануючым над горадам пагорку збудавалі вялікі манумент у гонар гераізму жыхароў Керчы, якой надалі званне горада-героя.[/vc_column_text][vc_column_text]Закадравыя патэтычныя галасы – у захапленні ад маштабаў перамогі савецкага народу. На вяршыні некалькі дзясяткаў вучняў з чырвонымі, чорнымі і беламі стужкамі выконваюць сімвалічныя сцэнкі ваенных гадоў.

Выглядае так, што падзел на розныя каляровыя лагеры ды перабежкі з адной горкі на другую – някепская забава для дзяцей.

«Цывільныя, хутчэй мне тут рухацца! Што за бардак!», – бесперапынна крычыць на дзяцей кіраўнік групы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”190571″ img_size=”large”][vc_column_text]«8 траўня пакажам спектакль: чырвоныя сцягі – гэта, канешне, нашыя, чорныя – фашысты, белыя – мірныя жыхары. У сэнсе – ці добрая ідэя, каб дзеці бралі ў гэтым удзел? Канешне, добрая! Дух патрыятызму не зʼявіцца сам – яго трэба перадаць дзецям», – тлумачыць ініцыятыву настаўнік пачатковых класаў школы №4 у Керчы Андрэй, які з вялікім сурʼёзам успрымае сваю ролю ў гэтым прадстаўленні.

У параўнанні з іншымі гарадамі, якія я наведаю пазней, Керч не складвае ўражання агрэсіўна-прарасейскага: на тутэйшых вуліцах тут радзей, чым у іншых частках Расеі можна сустрэць расейскі сцяг або плакат, які нагадвае аб надыходзячым свяце 9 траўня.

У мностве крамах былых агульнаўкраінскіх гандлёвых сетак інфармацыя ўсцяж запісаная па-ўкраінску. У завулках можна сустрэць антыпуцінскія графіці. Жыхары, аднак, не вельмі хочуць размаўляць пра іх.

«Ну і што ты хочаш пра іх ведаць, што? Пачытай, што ён там пішы – ніякага сэнсу. Ходзяць і пішуць розныя рэчы – ну і трапіцца такі, што напіша пра Пуціна. Жывецца тут так, як жылося – нармальна! Ужо нават практычна наагул няма перабояў з электрычнасцю», – каментуе дзейнасць мясцовага «апазіцыянера» сталага веку спадар Ігар, які жыве побач.

У лістападзе Украіна перастала падаваць электрычнасць у Крым. Нягледзячы на звесткі аб планавым, згодным з графікам (які высіць паўсюль на вуліцах), адключэнні энергіі на цэнтральнай вуліцы Леніна, электрычнасць так і не адключылі.

Севастопаль – відовішча замест хлеба

Горад на фоне рэшты паўвострава – нашмат больш расейскі. Бесперапынная прысутнасць расейскага флоту цягам апошніх двухсот гадоў моцна паўплывала на ментальнасць жыхароў.

У цэнтры гораду знаходзіцца вялікі помнік « Абаронцам Севастопалю», каля якога на варце стаяць маладыя людзі ў строях маракоў. Мясцовая праўкраінская журналістка Алена Сакалан тлумачыць, што згодна са шматгадоваю традыцыяй гораду, на варце каля помніка стаяць вучні севастопальскіх гімназіяў і ліцэяў – для іх гэта адзін з самых узнёслых момантаў у школьным жыцці. Аксана з гонарам узгадвае, як магчымасць стаць тут на варту выпала ёй.

Жыхары Севастопалю, які фармальна не належыць нават да Крымскай рэспублікі, а ёсць асобнаю адміністрацыйнаю адзінкаю, у большасці сваёй нават не лічаць сябе крымчанамі, праз што лічацца звычайна зазнайкамі.

«У нас пакуль, слава Богу, рэпрэсіяў супраць журналістаў не было, затое ў Крыме ёсць», – кажа Сакалян. – «Тут і так амаль усе, на жаль, абсалютна прарасейскія, хаця ў нас тут за апошнія два гады ўсё пагоршылася».

Эканамічная сітуацыя насамрэч не ружовая. Зазіраю на мясцовую біржу працы. Унутры – пуста. Адзіная жанчына сярэдняга ўзросту стаіць пад дошкаю «Сённяшнія прапановы працы». Аднак ужо праз некалькі хвілінаў убягае яе сяброўка, якая забірае яе: «Я ж кажу табе – толькі час марнуеш!».

Прапанаваныя пасады не ўражваюць: найпапулярнейшыя вакансіі – кіроўцы, ахоўнікі ды кухары. Трывожна нізкія ў стасунку да мясцовых цэнаў тут заробкі: кіроўца аўтобусу можа лічыць на 8 тыс. рублёў у месяц (Br 2 млн 370 тыс.), а працаўніку ЖЭСу прапануюць 3 760 рублёў (Br 1 млн 114 тыс.). Высокакваліфікаваныя працаўнікі могуць памарыць пра пра годныя заробкі: педыятр у шпіталі можа разлічваць на 17 690 рублёў (Br 5 млн 244 тыс.), а інжынер дарожнабудаўнічай фірмы ў Севастопалі атрымае 28 446 рублёў (Br 8 млн 443 тыс.). Абвестак ад прыватных фірмаў тут мала, а тыя, што ёсць – не робяць вялікага ўражання: будучы юрыст «Крымскай мікрафінансавай арганізацыі» можа разлічваць толькі на 20 тыс. рублёў (каля Br 6 млн). Для параўнання: сярэдні заробак маскоўскай касіркі – 35 тыс. рублёў (Br 10 млн 376 тыс.).

Севастопальскія заробкі нязначна адрозніваюцца ад сярэдніх у якім-небудзь малым украінскім горадзе, а кошты ў крамах нагадваюць Маскву, чымся Украіну, дзе большасць тавараў штодзённага кошыку таннейшая на палову. 500 г звычайнай макароны каштуе ў супермаркеце «Асарці» 51 руб. (Br 15 тыс.), бохан самага таннага хлеба – 10 руб. (Br 3 тыс.), кілаграм свіной лапаткі – 249 рублёў (Br 74 тыс.), а літр самага таннага малака – 54 рублі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”190649″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля эмбарга на еўрапейскія, а пазней і турэцкія харчы, кошты на садавіну і гародніку выраслі ўва ўсёй Расеі, у тым ліку ў Крыме. Кілаграм апельсінаў каштуе тут 70 рублёў, эквадорскіх бананаў 90, яблыкаў – 100, памідораў – 300.

Аднак з севастопальцаў цяжка выцягнуць якія-кольвек нараканні на цэны і наяўнасць працы ў горадзе, не кажучы ўжо пра палітычную сітуацыю. На заўвагу, што тут часам даражэй, чым у Маскве, заўсёды чуваць:

«Ну, можна крыху ашчадзіць і неяк перажыць». Некаторыя яшчэ дадаюць: «Добра, што ў нас вайны, як ува Украіне, няма».

Нягледзячы на гаспадарчыя праблемы мясцовыя ўлады не ашчаджаюць на святкаванні. У горадзе нон-стоп рыхтуюцца да вайсковага параду на 9 траўня: толькі 5 траўня тут адбыліся дзве рэпетыцыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”190626″ img_size=”large”][vc_column_text]«Сёння мы ўзгадваем вялікую перамогу!», – крычыць раніцай пад гукі духавога аркестру сурʼёзнага выгляду чыноўнік, які стаіць пад помнікам «Абаронцам Севастопаля».

Увечары парад жаўнераў і вайсковай тэхнікі прыцягвае вялікі натоўпы: разам з турыстамі сюды цэлымі семʼямі прыходзяць мясцовыя. Усе стаяць у воблаках удушлівага дыму і крычаць: «Ура!».[/vc_column_text][vc_single_image image=”190554″ img_size=”large”][vc_column_text]

Бахчысарай: татары баяцца

«І што там у палітыцы?», – пытаюся Якуба ў характэрнай татарскім капелюшы на галаве, што стаіць перад уваходам у адну з мячэцяў Бахчысараю – даўняе сталіцы Крымскага ханства.

«Нам цяпер усё забараняюць. Ведаеш, што нас часам выклікаюць на «размову» ў ФСБ толькі за само хаджэнне да мячэці? За пяціразовую дзённую малітву могуць арыштаваць за экстрэмізм, гэта абсурд. Не кажу ўжо пра тое, што найактыўнейшыя знікаюць уначы. Пакуль мы нічога не можа зрабіць супраць гэтага, але расейская ўлады міне, як і ўсё, што ідзе супраць волі Алаха! Дзяржава, заснаваная на ісламе – лепшае, што магло б нас сустрэць, але не давай цябе адурыць, што гэта тое, што яны там цяпер маюць у Сірыі! Я не баюся гэта казаць, бо бачу, што ты не з ФСБ», – тлумачыць Якуб сваю грамадзянскую пазіцыю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”190473″ img_size=”large”][vc_column_text]Якуб падаецца зрэшты больш смелым у выразе сваіх поглядаў, чымся іншыя «прыхаджане» бахчысарайскай мячэці: чым даўжэй трывае размова, тым больш вернікаў выходзяць з малітоўнае залы. Адзін з мужчынаў просіць нават Якуба, каб той казаў крыху цішэй. Выпадак або страх? Цяжка сказаць. На размову пра палітыку не ўдаецца пераканаць ніводнага іншага жыхара былой татарскай сталіцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”190595″ img_size=”large”][vc_column_text]Нічога дзіўнага: з сумневамі наконт расейскасці Крыму тут не жартуюць. 5 траўня суд у Цверы прысудзіў расейца да 2 гадоў калоніі за не ягоныя словы. Андрэя Бубеева абвінавацілі ў двух «незаконных» перапостах: артыкулу Барыса Стамахіна «Крым – гэта Украіна!» І малюнка, на якім рука выціскае зубную пасту з цюбіка, з надпісам: «выцісні з сябе Расею». Суд пабачыў у дзеяннях карыстальніка інтэрнэту «адкрыты заклік да экстрэмісцкіх дзеянняў» (арт. 280 расейскага крымінальнага кодэксу).

На тым самым тыдні ФСБ у розных частках Крыму затрымала некалькі дзясяткаў крымскіх татараў. Генеральная пракурорка Крыму Наталля Паклонская патлумачыла, што арышты былі «прафілактычным рэйдамі» напярэдадні святкавання Дня Перамогі.

Караль Лучка з Крыму для belsat.eu

Стужка навінаў