«Я прапаноўваю заходнюю музыку, а яны круцяць расейскі блатняк!»


Якія жарсці разгараюцца на танцляцоўцы для сталых людзей?

У лесе Пышкі пад Горадняй пенсіянеры збіраюцца патанчыць двойчы на тыдзень – у суботы і нядзелі. Час для танцаў адведзены «дзіцячы»: з трох да шасці. Тут ёсць вялікая асфальтаваная пляцоўка, мноства лаваў, мабільныя прыбіральні ды пару пунктаў выязнога гандлю.

«Даходзіла да таго, што ў дыджэя наўпрост вырывалі мікрафон»

Спадар Ян ходзіць сюды ўжо прыкладна два з паловай гады. Кажа, што ягонае хворае месца – рэпертуар. Маўляў, пенсіянеры «амалоджваюцца», таму тыя, хто цяпер уступаюць у пенсійны век выраслі на «Modern Talking», «ABBA» ды іншых выканаўцах. Дыджэй жа дае зусім іншае – «расейскі блатняк».

«Я раз падышоў да яго, запісаў 50 песняў напярэдадні – на ўсю дыскатэку, аддаю, – распавядае спадар Ян. – А ён мне кажа: «Давай песні на расейскай мове!» Я не супраць расейскіх песняў, але хай будзе рознае. Мы ж у Горадні жывем, а не ў Магілёве ці Гомлі… Даходзіла да таго, што ў дыджэя наўпрост вырывалі мікрафон».

Яшчэ адна праблема – тэмп песняў. Калі дыджэй дае ўвесь час хуткія мелодыі, не чаргуючы з павольнымі, пенсіянеры пачынаюць задыхацца. Улетку часцяком сюды прыязджае хуткая: страта прытомнасці ды сардэчныя прыступы – зусім не рэдкасць. Адна жанчына нават памерла ў танцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274523″ img_size=”large”][vc_column_text]Спадар Ян аддае перавагу заходняй музыцы, але дыджэй ставіць «расейскі блатняк»[/vc_column_text][vc_single_image image=”274531″ img_size=”large”][vc_column_text]Дыджэй[/vc_column_text][vc_column_text]

«Ну чаму ў нас нельга зрабіць як у Іспаніі?»

Не ўсе задаволеныя таксама часам правядзення. Па-першае, улетку сонца яшчэ высока, таму горача. Па-другое, шмат каму хацелася б прыйсці напрыканцы дня і патанчыць, інакш – дзень разбіты. Са сваімі праблемамі пенсіянеры некалі нават звярталіся да гарадскіх уладаў, але ў адказ так нічога і не пачулі.

«Я быў у Іспаніі на падобных танцах, – працягвае спадар Ян. – Дык там афіцыянты ходзяць, замовы прымаюць, а народ паралельна ў карты ці даміно гуляе. Там да гадзіны ночы танцы! Глядзіш, а другой гадзіне, па горадзе разыходзяцца: чатыры жанчыны сталыя пад ручку, за імі – чатыры мужчыны, ідуць, размаўляюць. Гэта мужы і жонкі. Ну чаму ў нас так нельга?»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”274611″ img_size=”large”][vc_column_text]Ганна Альфрэдаўна ўдзячная кіраўніку краіны за мір[/vc_column_text][vc_single_image image=”274555″ img_size=”large”][vc_column_text]Жанчынам часам не стае партнёраў да танцаў[/vc_column_text][vc_column_text]

«Дзякуй гарвыканкаму за танцы, а прэзідэнту – за мір!»

Пасля размовы са спадаром Янам да мяне літаральна падлятае жанчына з мноствам залатых упрыгожанняў, бярэ пад руку:

«Я вельмі ўдзячная гарвыканкаму за тое, што для нас усё гэта арганізавана! Гэта ж бясплатна, мы адпачываем. Нідзе такога няма. Тут не адчуваеш сябе пенсіянерам! І дыджэй Коля, дай Бог яму здароўя!»

Ганна Альфрэдаўна, так завуць жанчыну, кажа яшчэ пра ўдзячнасць прэзідэнту за дабрабыт і мір у Беларусі. Толькі выказаўшы поўны спіс падзякаў, спадарыня адыходзіць.

Усе фатаграфіі:[/vc_column_text][vc_column_text]

Ганна Альфрэдаўна ўдзячная кіраўніку краіны за мір
Танцы пад Горадняй маюць часам такі тэмп, што людзям займае дыханне
Жанчынам часам не стае партнёраў да танцаў
Дыджэй
Спадар Ян аддае перавагу заходняй музыцы, але дыджэй ставіць «расейскі блатняк»

[/vc_column_text][vc_column_text]

Канец сезону

Наогул, журналіст з мікрафонам хутка пачынае прыцягваць увагу ўсё большай колькасці сталых людзей. Нехта падыходзіць і даводзіць, што тут мае стаяць тэнісны корт, нехта прапаноўвае зрабіць пра яго перадачу, нехта – наўпрост распавядае пра сваіх родных, дэманструючы маленькія памятыя здымкі, схаваныя ў гаманец.

Цяпер ужо фактычна канец танцавальнага сезону, які доўжыцца ад траўня да верасня. Дзе знайсці месца для сустрэчаў узімку – праблема. Аптымальнае памяшканне, Палац тэкстыльшчыкаў, дзе танцы ладзіліся раней, цяпер пустуе. Зрэшты, наперадзе яшчэ месяц на высвятленне сітуацыі ды танцы на адкрытым паветры.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў