«Я не Трухільё»: беларуская мытня прымусіла Red Hot Chilli Peppers падпісаць дыскі Metallica


Flea

Бас-гітарыст RHCP не здолеў пераканаць мытнікаў, што ён не іхны кумір.

9 ліпеня гурт «Red Hot Chili Peppers» выступіў у Маскве на першым дні фестывалю «Park Live». У Расею музыканты ляцелі з Украіны, дзе выступілі на на кіеўскім фестывалі «U-Park». Рэйс RCHP прадугледжваў кароткую перасадку ў Беларусі.

У менскім аэрапорце з імі здарыўся камічны выпадак, пра які Флі распавёў у сваім «Інстаграме».

«У беларускім аэрапорце нас паклікалі ў службовы офіс працаўнікоў мытні, якія папрасілі нас падпісаць стос кампакт-дыскаў і фатаграфій «Metallica». Мы спрабавалі растлумачыць ім, што мы не «Metallica», але яны настойвалі на тым, каб мы падпісалі. Яны мелі ўладу. Я сапраўды аднойчы зайграў з «Metallica» песню «Fight Fire With Fire», я люблю гэты гурт, але ў любым выпадку я не Роберт Трухільё», – напісаў Флі.

З Масквы музыкі паляцелі наўпрост у Вялікую Брытанію – сёння яны граюць на фестывалі «T in the Park» у Шатландыі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары