«Я не магу адмяніць асабіста рашэнне, якое прыняў народ», - Лукашэнка пра смяротнае пакаранне


Аляксандр Лукашэнка сёння падчас размовы з журналістамі падкрэсліў, што пытанне захавання смяротнага пакарання было прынята на рэферэндуме і ён не мае права яго адмяніць, перадае БелТА.

«Я не магу адмяніць асабіста рашэнне, якое прыняў народ», – заявіў Лукашэнка.

«Калі мы захочам гэта зрабіць, то трэба вынесці гэтае пытанне на рэферэндум. Калі мы сёння вынесем пытанне аб смяротным пакаранні на рэферэндум, мне не трэба вам распавядаць, вы ведаеце, які будзе вынік», – упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Таксама Лукашэнка распавёў, што падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Нямеччыны запытаў у апошняга, чаму адмены смяротнага пакарання патрабуюць менавіта ад Беларусі і дадаў, што «неўзабаве досвед Беларусі ў гэтым пытанні, магчыма, будуць вывучаць» на Захадзе.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў