«Я гаварыл! Ілі не гаварыл»?: Лукашэнка без купюраў


Завяршылася рэкордная 7-гадзінная прэс-канферэнцыя кіраўніка Беларусі для беларускіх і замежных медыяў.

17:50

Лукашэнка папрасіў устаць тых, хто хацеў бы задаць няёмкія пытанні.
Журналістка Бі-Бі-Сі Таццяна мельнічук адзначыла, што моцная ўлада ніколі не будзе прыніжацца карамі за іншыя думкі. Журналістка ўзгадала затрыманне актывістаў, якія салідарызаваліся з ахвярамі тэрактаў у рэдакцыі «Sharli Hebdo» і ва Украіне. Лукашэнка сказаў, што нічога не ведаў пра гэтыя затрыманні і даў загад разабрацца.

17:40

Лукашэку спадабалася атмасфера на сённяшняй канферэнцыі. Ён зацытаваў словы Іосіфа Сярэдзіча, што ўнутры Беларусі не патрэбная канфрантацыя. «Не было выпадаў. Была атмасфера зацікаўленасці. Нават апазіцыянеры не зацікаўленыя, каб ісці сценка на сценку».

17:30

Прадстаўнік парталу «Ежедневник» задаў пытанне пра карупцыю. Рэдакцыя высвятляла, чаму сайт Следчага камітэту каштуе 80 тысяч долараў, калі старонка Мытнага камітэту 2 разы танней? Калі партал заняўся гэтым пытаннем, Следчы камітэт распачаў ціск на рэдакцыю. Карэспандэнт выказаў меркаванне, што чыноўнікі вывучылі паводзіны Лукашэнкі і яму цяжка трымаць кантроль над карупцыяй.

«Калі я рэжысёр карупцыі, то знайдзіце факты маёй карупцыі», – сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што трэба заўсёды апераваць канкрэтнымі фактамі, каб «не нашкодзіць невінаватым».

17:00

Пра канфлікт на Данбасе ўкраінскаму журналісту: «Пераступіце вы ўсе праз амбіцыі, прыязджайце ў Менск дамовіцца. Я сам гатовы вам гарбату і асадкі насіць».

16:30

У «Народнай волі» мне не падабаецца тэндэнцыйнасць. Хаця ў гэтым можна папракнуць і Якубовіча (рэдактара «Советской Белорусии» – belsat.eu). Вы ведаеце, што «Народную волю» мы прадаем у шапіку Адміністрацыі прэзідэнта?

Народ мяне прабачыць за цэны. Але калі я бяспеку дзяржавы не змагу забяспечыць, тады мяне трэба павесіць – уніз галавай ці на вяроўцы.

Калі спатканне не будзе тычыцца выбараў, а канкрэтна бяспекі краіны, я гатовы сустрэцца з прадстаўнікамі апазіцыйных партыяў.

Можна тузаць адно аднаго, морду набіць, але калі бяда каля парога, то трэба аб’яднацца. Нейкім палітыкам выгадна сядзець у турме, каб паказаць сябе героем… Але трэба весці палітычную барацьбу па правілах.

Хто б мог паверыць, што Расея зробіць бучу на мяжы з Украінай. Але мы – не Украіна, мы не паўторым памылак Украіны.

Зянон Пазняк – таленавіты чалавек… у сваім плане.

Я не думаю ні на хвіліну, што ёсць пагроза з боку Расеі. Мне ўсё роўна, хто прыйдзе з мячом на Беларусь, але хто прыйдзе, той ад мяча і загіне. Не дай Бог нам ваяваць з расейскім чалавекам, гэта будзе планетарная катастрофа. У Расеі дурняў хапае, там мяне ўжо з Кадафі параўноўваюць.

15:30

Хочаце вы іх называць палітвязнямі – называйце. Гэта ўжо звыкла, і гэтаму асаблівую ўвагу па змесце не надаюць. Ёсць закон, і гэты закон для ўсіх аднолькавы. Я іх не лічыў палітычнымі канкурэнтамі для сябе і не лічу цяпер. Самае галоўнае для мяне пры гэтым нават не пытанне напісання просьбы аб памілаванні. Чалавек знаходзіцца ў калоніі, і там ён не адзін. Скажыце: іншыя не хочуць быць на волі? Хочуць. А я чамусьці падпісаў бы ўказ амніставаць аднаго, а чаму не іншых, якія там побач знаходзяцца? Мяне гэта больш за ўсё хвалюе.

Мікалай Статкевіч для мяне не палітык. У мяне ёсць відэакадры, дзе ён павёў людзей на штурм, ёсць запісы яго каманд, яго перамоваў. Гэта ж злачынства, і ў любой дзяржаве караецца яшчэ больш жорсткім. Гэта было, таму не трэба казаць, што ён палітычны вязень. Ён здзейсніў злачынства. Суд прыняў рашэнне на падставе закона. Закон ёсць закон, і яго трэба выконваць. Таму не трэба мяне папракаць, што гэта нейкі палітычны канкурэнт, падае словы Лукашэнкі БелТА.

14:30

Ці вінаватая Расея (у распальванні канфлікту ва Украіне – belsat.eu) – часткова. Па Крыму вы маю пазіцыю ведаеце. Трэба было ваяваць за зямлю, калі яна ваша. Не ваявалі – значыць не ваша.

14:15

Што тычыцца польскіх святароў, я не вельмі задаволены службай некаторых польскіх прадстаўнікоў на нашай зямлі. Я пра гэта казаў былому Папе Рымскаму, калі з ім сустракаўся, распавядаў, што яны часам займаюцца не тымі рэчамі, якімі павінны займацца.

13:48

Пытанне мовы вырашана раз і назаўсёды – на рэферэндуме. У нас дзве родныя дзяржаўныя мовы. Гэтая тэма закрытая пакуль прэзідэнт Лу-ка-шэн-ка. Расейская мова – гэта нашае багацце ад якога мы не будзем адмаўляцца. У мяне малы расце і я хачу каб ён ведаў беларускую мову не горш чым расейскую. Я катэгарычна забараніў ціск паводле моўных крытэраў. Ведаеце з чаго пачаўся канфлікт ва Украіне? З бязмозглай нацмэнаўскай палітыкі. І я ганаруся тым, што ў свой час скруціў шыю гэтаму нацыяналізму.

13:28

Мы не шарахаемся (цягам апошняй гадзіны ўжываецца часцей, чым: жэстачайшэ і нахіліць – belsat.eu). Маўляў, Лукашэнка заігрывае з Захадам. Дзе? Пакажыце мне. …Мы ніколі не стаялі на каленях, ні перад Захадам, ні перад Усходам. Гэта камусьці хочацца каб мы шарахаліся. І ў першую чаргу такія заявы прыходзяць з Расеі. Я канешне магу стаць на калені, але калі гэта тычыцца мяне і маіх дзяцей.

13:17

БРСМ цытуе #agl29

13:07

Вы заспелі мяне знянацку, – сказаў Аляксандр Лукашэнка, спрабуючы прааналізаваць дзве дэкады свайго прэзідэнцтва. – Мы не зрабілі ніякіх глабальных памылак. Ну… можа ў эканоміцы.

12:44

Не дай Бог будзе вайна. Але порах трэба трымаць сухім. Мы сваё войска прыстасоўваем да канфлікту. … А сваю зямлю нікому не аддамо. Гэта мая задача. І за маёй спіной сотні тысячаў такіх людзей. Калі нехта думае, што Беларусь частка нейкага там «русского міра» – недачакаецеся.

12:20

Мы нікога не збіраемся мірыць (пра менскія дамоўленасці па канфлікце на ўсходзе Украіны – belsat.eu). Нас папрасілі. Гэта вайна ўжо ў нас. Прыходзіцца закрываць мяжу. Уцекачы едуць з дзеткамі. … Мы не хочам рабіць сабе піяр на гэтым. Калі дзяруцца два браты, старэйшы і сярэдні, то малодшы не можа застацца ў баку, але і ў пекла лезці не трэба.

12:05

11:52

У любой краіне кіраўнікі ўраду на дарозе не валяюцца. Здавалася б мы тут і калоду тасуем, але гэта не кадравы голад. Вы б ведалі колькі мы перашарсцілі кадраў. Розныя там групоўкі. Усе прапіхваюць сваіх. Але рашэнне на гэты конт прымаю толькі я сам. Калода для гэтага і існуе, каб яе тусаваць, – сказаў кіраўнік Беларусі, адказваючы на пытанне пра прызначэнне новага ўраду.

11:40

Апельсіны, мандарыны ды бананы і розная іншая зараза, якую мы завозім – стала даражэйшая. Я асабіста, бананы не ўжываю. Хто хоча, той хай сабе і набывае.

11:15

Мы вырвемся з гэтай цяжкай сітуацыі. Галоўная нашая задача – дыверсіфікацыя. Трэба сядзець на некалькіх кропках. Цяпер мы з Захадам гандлюем больш чым з Расеяй.

11:10

Амерыканская мадэль для нас непрымальная, а шлях шокавай тэрапіі прывядзе да «майданаў». І галоўнае, людзі застануцца галоднымі. Нашу мадэль капіююць і нам зайздросцяць.

11:00

 Кароткі змест прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, у якой прымаюць удзел каля 260 журналістаў з беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, з’явіўся яшчэ напярэдадні традыцыйнага шоу кіраўніка Беларусі. Аўтар набліжанай да арыгіналу версіі адказаў ад кіраўніка Беларусі – журналіст Алесь Пілецкі.

 

Таямніцы прэс-канферэнцыі раскрываюцца і на старонцы дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.

Глядзі таксама
Каментары