«Я б хацеў каб з’явіўся Данчык-2». Беларускаму спеваку – 59

video

Як прызнаецца спявак і журналіст у фільме «Белсату», гэта – «восень жыцця, а я сябе вельмі добра адчуваю ўвосень».

Данчык нарадзіўся ў ЗША ўва сям’і ўкраінца і беларускі, з дзяцінства размаўляў на абедзвюх моваў сваіх бацькоў.

У 1977-м годзе ён запісаў свой дэбютны альбом «Беларусачка» – па сутнасці, першы беларускі дыск у ЗША.

Калі неўзабаве ён трапіць на канцэрт «Песняроў»– ансамбль гастраляваў у Амерыцы – эфект будзе моцным і для Данчыка, і для Уладзіміра Мулявіна.

У каментарах пад апублікаваным фільмам адзін з нашых гледачоў называе Данчыка «беларускім салаўём», другі дзякуе за калыханку, а трэці кажа проста: «чалавек з іншай планеты».

Данчык вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку, а ў Беларусь упершыню наведаў у трыццаць гадоў.

У фільме Галіны Навумчык ён кажа, што разумее, якую ролю адыграў у 80-я і 90-я: «Гэта было важна ў тыя гады адраджэння – было адчуванне, што нешта зменіцца, а я даваў імпульс гэтаму руху і беларускай свядомасці, якая тады расла: малады амерыканец, які размаўляе па-беларуску, які спявае па-беларуску – гэта быў кур’ёз».

«Беларусь – гэта маё жыццё, кожны дзень я насычаны ўсім, што там робіцца, – прызнаецца Данчык. – І сёння я б хацеў каб з’явіўся Данчык-2».

Свой апошні альбом – «Калядныя песні» – Данчык запісвае ў 1997-м, пасля чаго заяўляе пра спыненне музычнай карʼеры.

Цяпер Багдан Андрусішын жыве ў Празе і працуе ў беларускай службе радыё «Свабода».

Дырэктар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук заўважае: «Мы працуем разам з пачатку 1990-ых – уяўляеце, што такое дваццаць год працаваць побач з Моцартам?!».

Адмыслова для фільма Данчык перадаў «Белсату» відэа з сямейнага архіву, якое раней нідзе не дэманстравалася.

Глядзі таксама
Каментары