«Я б быў рады жыць у СССР і мець чырвоны пашпарт»


Савецкага Саюзу няма, але чырвоны чалавек застаўся – піша беларуская набэлянтка Святлана Алексіевіч у апошнім сваім рамане “Час сэканд-хэнд”, а таксама паўтарае гэта на спатканнях і ў інтэрв’ю.

Амаль чвэрць стагоддзя таму з мапы знікла савецкая імперыя. Але беларускае гэтак і не стала дзяржаўным. А ўлада гэтак і не навучылася любіць нацыянальнае.

24 гады без СССР. 8 снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісалі пагадненні аб роспуску Савецкага саюзу і стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаваў.

«Саюз разваліўся б і так. Больш за тое, ён ужо да гэтага часу разваліўся, на наступны дзень пасля жнівеньскага путчу ГКЧП. Але мы знайшлі выйсце, і не адразу гэта ўсвядомілі, зрабіць не крывавы, не ваяўнічы раздзел былога Савецкага саюзу» – распавядае Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

У хуткім часе пасля развалу Савецкай імперыі паўстала і незалежная Беларусь. Наступіла эпоха яе адраджэння: нацыянальныя сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», – беларуская мова стала адзінаю дзяржаўнай. Але пасля першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 года і перамогі на іх Аляксандра Лукашэнкі краіна паступова літаральна вярнулася ў СССР – дзяржаўнай моваю стала і расейская, беларусізацыя змянілася русіфікацыяй, а на месца нацыянальных сімвалаў прыйшлі крыху змененыя бээсэсэраўскія.

«Трэба нагадваць пра беларускую культуру, беларускую гісторыю, трэба вывучаць і мець розны падыход. Гэта проста недасягальна, бо нягледзячы на 20 гадоў панавання гэтага чалавека ён мае мястэчковую адукацыю і такія ж мястэчковыя інтарэсы – галоўнае, каб сядзець на кіроўным месцы» – дадае Станіслаў Шушкевіч.

Рэпрэсіі супраць іншадумства, свавольствы сілавікоў, пустыя паліцы ў крамах і чэргі – саветы прынеслі беларусам нямала горкага. Нягледзячы на гэта, шмат хто дагэтуль успамінае тыя часы з настальгіяй.

Гэтак званы «чырвоны чалавек», то бок чалавек савецкі, займае важнае месца ў творчасці і першай беларускай нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Акурат напярэдадні пісьменніца правяла ў Стакгольме сваю нобэлеўскую лекцыю, у якой гучала савецкая тэма: беларусы правялі СССР з праклёнамі і слязьмі, але так і не навучыліся жыць па-іншаму.

«Вырасла новае пакаленне, у якога іншая карціна свету. Але нямала маладых людзей чытаюць Маркса і Леніна. У расейскіх гарадах зноў адчыняюць музеі Сталіна, ставяць яму помнікі. Чырвонай імперыі няма, але чырвоны чалавек застаўся, працягваецца» – мяркуе Святлана Алексіевіч, Нобэлеўская лаўрэатка.

А савецкасць застаецца ў галовах шмат каго, у тым ліку кіраўнікоў цэлых дзяржаваў.

Віталь Бабін, Belsat.eu

Стужка навінаў