У метазвестках скрадзеных лістоў дзевяць разоў сустракаецца імя Георгія Рошкі, чалавека, які нібыта працуе ў расейскай фірме «Эўрыка».
9 гігабайтаў інфармацыі з паштовых рахункаў штабу Эманюэля Макрона з’явіліся на партале WikiLeaks у суботу – за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.
Партал падае, што ўва ўзламанай пошце штаба аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Францыі ёсць звесткі, якія паказваюць на расейскага грамадзяніна – Георгія Рошку.
Раней Эманюэль Макрон заяўляў як мінімум пра пяць хакерскіх атак на свой штаб.
Абвінавачванні супраць сябе Расея заўсёды зняпраўджвала.
ДД