Wi-Fi неўзабаве зʼявіцца ў грамадскім транспарце


Фота washingtontimes.com

Мінсувязі абнавіла пералік радыёэлектронных прылад, якія не падлягаюць спецыяльнай рэгістрацыі. Цяпер туды ўваходзяць Wi-Fi-перадатчыкі, устаноўленыя ў транспарце. Такім чынам, канчаткова зацверджана красавіцкае рашэнне Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Беларусі.

Пастанову Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі № 13 ад 29 жніўня апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з папраўкамі, цяпер у любым відзе транспарту (акрамя паветранага) дазволена ўстаноўка Wi-Fi-кропак без спецыяльнага дазволу.

Летась мабільны аператар life:) анансаваў бясплатны Wi-Fi у некаторых аўтобусах у Менску і абласных цэнтрах, але аказалася што для запуску такога праекту арганізатары павінныя зарэгістраваць апаратуру ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па наглядзе за электрасувяззю БелГІЭ ды ўзгадніць устаноўку з Міністэрствам абароны. Таму праект прыпынілі.

Паводле ранейшых законаў, раздаваць інтэрнэт без дроту магла толькі апаратура, усталяваная ўнутры будынкаў. Выкарыстанне антэнаў Wi-Fi у транспарце без дазволу было незаконнае і прадугледжвала адміністратыўную адказнасць.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары