«Wargaming» заправіў танк на АЗС пад Кіевам


У лістападзе ў сеціве з’явіўся фотаздымак з танкам на АЗС у горадзе Буча (Кіеўская вобласць).

Высветлілася, што відавочца сфатаграфаваў здымкі рэкламнага роліка папулярнай гульні «World of Tanks». У роліку быў выкарыстаны танк Т-34-85.

Стваральнікі рэкламнага роліку (кітайская кампанія «Wanda Production» і ўкраінская «Radioactive Films») адзначаюць, што знайсці танк Т-34-85 было няпроста.

«Wargaming» – беларуская кампанія, якая спецыялізуецца на MMO гульнях (англ. Massively Multiplayer Online Game).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў