Wargaming зачыняе студыю ў Сіетле


Кампанія Wargaming закрывае студыю распрацоўкі камп’ютарных гульняў Wargaming Seattle. Офіс студыі знаходзіцца ў горадзе Рэдманд, штат Вашынгтон. Пра гэта паведамляе сайт gamasutra.com.

У Wargaming Seattle працавала каля 150 чалавек.

«Кожнаму ўдзельніку каманды будзе прапанаваная выходная дапамога. Wargaming будзе аказваць дапамогу цяперашнім супрацоўнікам студыі Redmond, калі яны вырашаць падаць заяўку на адкрытыя пазіцыі ў іншых офісах кампаніі», – паведаміў прадстаўнік Wargaming.

Студыя Wargaming Seattle раней называлася Gas Powered Games, яе стварыў Крыс Тэйлар у 1998 годзе.

У 2012 годзе Крыс Тэйлар распачаў кампанію па збору сродкаў на платформе Kickstarter, па сутнасці паставіў на кон лёс Gas Powered Games. Кампанія была няўдалая і ў 2013 годзе Wargaming выкупіў студыю.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары