WADA зняло абвінавачванні ў допінгу з 95 расейскіх спартоўцаў


Сусветнае антыдопінгавае агенцтва закрыла расследаванне ў дачыненні да 95 расейскіх атлетаў, якія фігуравалі ў дакладзе Рычарда Макларена пасля Алімпіяды ў Сочы.

Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на ўнутраны даклад WADA, аднак афіцыйна аб спыненні расследавання не паведамлялася.

«Наяўных доказаў было недастаткова, каб сцвярджаць, што антыдопінгавыя правілы былі парушаныя гэтымі 95 атлетамі. Сістэма [ужывання допінгу] была арганізавана вельмі добра. Цяпер, праз некалькі гадоў, засталося за мала доказаў», – цытуе выданне генеральнага дырэктара агенцтва Аліўе Ніглі.

Паводле газеты, спецыялісты WADA скончылі перагляд справаў 96 спартсменаў і толькі ў адным выпадку знайшлі дастатковыя доказы ўжывання допінгу.

На закрыццё расследавання паўплывала недаступнасць экс-кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгора Родчанкава.

«Рыгор Родчанкаў, які зʼяўляецца важным сведкам і можа падтрымаць тэзісы ў дакладзе камісіі, недаступны для сведчання па прычынах, якія непадкантрольныя WADA альбо незалежнай камісіі», – падае змест ліста WADA ria.ru.

Пры гэтым паводле адваката Родчанкава, яму не прыходзілі паведамленні пра допыт.

У 2016 годзе спецыяльная камісія апублікавала даклад аб шырокамаштабнай сістэме ўжывання допінгу ў расейскай зборнай. У дакуменце сцвярджалася, што ў справе былі замешаныя расейскія спецслужбы. Пасля публікацыі дакладу лёгкаатлетаў і паралімпійцаў адхілілі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыо-дэ-Жанейра, а Пуцін даручыў адхіліць ад пасад службоўцаў, якія былі датычныя да парушэнняў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары