Вызвалілі трох фігурантаў справы «Белага легіёну»


Сяргей Стрыбульскі

Вызвалілі затрыманых па справе «Белага легіёну» Сяргей Стрыбульскага, Уладзімера Фёдарава і Аляксандра Зімніцкага.

Сяргея Стрыбульскага вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Сяргея Стрыбульскага затрымалі 21 сакавіка гэтага году, змясцілі ў СІЗА КДБ і высунулі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі («навучанне альбо іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»). Пазней дадалося абвінавачанне па артыкуле 287 КК «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, Стрыбульскі заставаўся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.

Таксама сёння былі вызваленыя Уладзімір Фёдараў і Аляксандр Зімніцкі.

У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 12 асобаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў