Вызначыліся фіналісты ЧС-2018 па футболе


Харватыя выйшла ў фінал. Фота - REUTERS/Maxim Shemetov

У другім паўфінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Англіі прайграла Харватыі з лікам 1-2. У фінале ЧС-2018 згуляе Францыя і Харватыя.

У асноўны час у Англіі забіў Трып’ер, у Харватыі – Пярышыч. У дадатковы час за харватаў забіў Манджукіч.

Харватыя ўпершыню за ўсю гісторыю выйшла ў фінал ЧС па футболе.

15 ліпеня ў Маскве Харватыя згуляе з Францыяй у фінале Чэмпіяната свету.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары