Вывяржэнне вулкану ў Японіі: 313 землятрусаў за 5 гадзінаў


Падчас вывяржэння вулкану Онтакэ ў цэнтральнай Японіі на яго схілах знаходзілася каля 250 асобаў.

Целы 30 альпіністаў ратавальнікі знайшлі недалёка ад вяршыні. Выратавальныя працы цягнуліся ўвесь час, нягледзячы на вывяржэнне. Большасць з 250 чалавек, якія апынуліся на схілах Онтакэ, былі эвакуяваныя.

[vc_single_image image=”346663″ img_size=”large”]

Вулканічная актыўнасць у раёне гары Онтакэ, размешчанай за 200 км ад Токіа і папулярнай сярод турыстаў асабліва ў восеньскі час, была зафіксавана ў суботу.

Цягам 5 гадзінаў метэаролагі зафіксавалі 313 вулканічных землятрусаў, 240 з якіх адбыліся ў першыя 2 гадзіны вывяржэння.

Не зразумелым застаецца, чаму японскія ўлады публічна не папярэдзілі пра магчымае вывяржэнне вулкану.

У Японіі пры праявах нават найменшай актыўнасці вулканаў, за чым пільна сочаць, альпіністам забараняецца доступ у небяспечныя раёны. Аднак гэтым разам нічога падобнага не адбылося.

Японія – адна з краін з самай высокай сейсмічнай актыўнасцю. Аднак апошні раз вывяржэнне вулкану прывяло да ахвяраў у 1991 годзе. Тады загінулі 43 чалавекі.

МЯ, belsat.eu, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў