«Вывеў не менш за $ 2 млн». Генпракурор пракаментаваў затрыманне пастаўшчыка тэхнікі ў Туркменістан


Генеральны пракурор Аляксандр Канюк выказаўся пра справу затрыманага пастаўшчыка тэхнікі ў Туркменістан Эрнэста Аляксеева.

Затрыманы ў леташнім красавіку сілавікамі бізнесовец, атрымаўшы аплату за пастаўленую тэхніку МАЗ у Туркменістан, вывеў на рахункі афіляваных структур не менш за $ 2 млн. Пра гэта сёння заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк на міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне ілжэпрадпрымальніцтву і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці», якая праходзіць у Менску.

На дадзены момант Аляксееў знаходзіцца пад вартай, на ягоную маёмасць накладзены арышт.

«Але нават таго, што мы канфіскуем – кавярні, катэджы, машыны, участкі – не хопіць, каб ён пагасіў урон», – сказаў генпракурор.

Канюк заявіў, што ў цяперашні час галоўная праблема для сілавікоў – гэта пакрыццё ўрону ў поўным абʼёме.

Справа Аляксеева разглядаецца ў межах кампаніі па пагашэнні праблемнай дэбіторскай запазычанасці буйных дзяржкампаній. Да вырашэння праблемы вяртання $ 500 млн ужо падключыўся Савет бяспекі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў